26 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску паставілі помнік сербскаму алігарху

27
У Менску паставілі помнік сербскаму алігарху
Фото: Getty Images

Бізнэсмэн быў вядомы сваім сяброўствам з Лукашэнкам.

У Менску з'явіўся помнік нябожчыку сербскаму бізнэсмэну Срэтэну Карычу – аднаму з заснавальнікаў кампаніі Dana Holdings, што забудоўвае сталіцу. Відэа з манументам размесціў у сваім Facebook ягоны брат Багалюб Карыч, адзін з уладальнікаў Dana Holdings.

Мяркуючы з відэа, помнік усталяваны ў закрытым катэджавым пасёлку на вуліцы Стафаніі Станюты. Пасёлак з 14 дамоў, нагадаем, размешчаны каля Цнянскага вадасховішча, вакол прыватная забудова і лес. Надзел агароджаны па перыметры, на ўездзе – шлагбаум і КПП. Пабочных туды не пускаюць.

На пастаменце – фігура памерлага ў 2017 годзе Срэтэна Карыча ў поўны рост. На гранітным пастаменце – гады жыцця бізнэсмэна і родавы герб сям'і Карычаў – такі ж, як на фасадзе будоўлі бізнэс-цэнтра на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Срэтэн Карыч разам са сваімі братамі Драгамірам, Багалюбам і Зоранам уважаўся адным з самых уплывовых бізнэсоўцаў Сербіі ў часы кіравання Слабадана Мілошавіча. Карычы валодалі ўласным банкам, самым уплывовым у Югаславіі тэлеканалам BK Telekom, радыёстанцыяй і адзіным на той час аператарам мабільнай сувязі Mobtel. Паводле неафіцыйных звестак, штогадовы зварот холдынгу «Браты Карычы» дасягаў 5 млрд даляраў. Багалюб Карыч некалькі месяцаў быў нават міністрам прыватызацыі Сербіі, нагадвае tut.by.

Пасля падзення рэжыму Мілошавіча браты Карычы страцілі свае бізнэс-пазіцыі ў Сербіі, але захавалі магчымасць уплываць на палітыку. Абвінавачванне супраць Багалюба Карыча было вылучана ў пачатку 2006 года ў ходзе расследавання дзейнасці мабільнага аператара Mobtel – яго вінавацілі ў фінансавых махінацыях, у выніку якіх дзяржаве нанесеныя страты больш чым на 40 млн еўраў. Неўзабаве пасля гэтага сербскія ўлады выдалі міжнародны ордар на арышт Багалюба Карыча. Аднак да таго часу ён ужо пакінуў краіну.

У 2010 годзе паведамлялася, што Расея дала прытулак Багалюбу Карычу. Праз некалькі гадоў ён займеў офіс і жыллё ў Менску, дзе яму была давераная рэалізацыя некалькіх буйных дэвелаперскіх праектаў («Маяк Менска», «Менск-Мір» і інш.). Лукашэнка, які вядомы сяброўствам з сербскімі бізнэсмэнамі, сваім указам вылучыў Карычу пад забудову надзел на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках