26 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнтам Паўднёвага Судана стаў былы лідар узброенай апазіцыі

1
Віцэ-прэзідэнтам Паўднёвага Судана стаў былы лідар узброенай апазіцыі

На думку экспэртаў, гэта дае надзею на завяршэнне грамадзянскай вайны.

Былы лідар узброенай апазіцыі Рыек Машар у суботу, 22 лютага, прынёс прысягу як першы віцэ-прэзідэнт Паўднёвага Судана ў прэзідэнцкім палацы ў Джубе. Кіраўнік дзяржавы Салва Кіір прызначыў яго сваім намеснікам пасля таго, як былі дасягнуты дамоўленасці аб фармаванні ўрада нацыянальнага адзінства. На думку экспэртаў, гэты крок усяляе надзею на хуткае завяршэнне грамадзянскай вайны ў краіне, паведамляе DW.

Як перадало паўднёвасуданскае інфармагенцтва SSNA, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі кіраўнік кіруючай Суверэннай рады краіны генерал-лейтэнант Абдэль Фатах аль-Бурхан, а таксама прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед і прэзідэнт Уганды Ёверы Кагута Мусевені.

Размеркаванне пасадаў паміж уладамі і апазіцыяй

Як нагадвае паўднёвасуданская радыёстанцыя Tamazuj, нароўні з Машарам прысягу ў Джубе павінны прынесці тры іншыя віцэ-прэзідэнты, прызначаныя Кіір у адпаведнасці з мірным пагадненнем 2018 года.

У суботу, 22 лютага, таксама павінна быць праведзенае размеркаванне міністэрскіх пасад паміж прыхільнікамі цяперашняга прэзідэнта і апазіцыяй.

У адпаведнасці з мірнай дамовай

Бакі канфлікту ў грамадзянскай вайне ў Паўднёвым Судане ў жніўні 2018 года падпісалі мірную дамову. Прэзідэнт краіны Салва Кіір заклікаў зрабіць усё магчымае, каб гэта дамова дапамагла пераадолець раскол у краіне.

Пагадненне прадугледжвала размеркаванне ўладных пасад у краіне, дзе на працягу доўгага часу працягваўся ўзброены канфлікт паміж народнасцю дзінка, да якой належыць прэзідэнт Салва Кіір, і народнасцю нуэр, якую прадстаўляў Рыек Машар. Паводле гэтай дамовы, Машар павінен быў вярнуцца на пасаду віцэ-прэзідэнта, якую да гэтага ён займаў двойчы - з 2011 да 2013 года і ў 2016 годзе. Пасрэдніцкую ролю выканаў Судан.

З пачатку грамадзянскай вайны тут загінулі дзясяткі тысяч чалавек, блізу чатырох мільёнаў кінуліся ўцякаць. Паўднёвы Судан аддзяліўся ад Судана ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках