27 красавiка 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Прыгожына ў Вільні: Літва можа стаць лініяй фронту?

1
Самалёт Прыгожына ў Вільні: Літва можа стаць лініяй фронту?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Камітэт Сейма рыхтуе зварот у МЗС Літвы.

Парламенцкі Камітэт нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) плануе звярнуцца ў Міністэрства замежных справаў Літвы, каб яно зрабіла ўсё магчымае для залічэння расейскага прадпрымальніка Яўгена Прыгожына і ягонай маёмасці ў "чорным спіс" Еўразвязу, паведамляе delfi.lt.

У перадачы "Дзень на Delfi" дэпутат Давіле Шакалене запэўніла, што вельмі важна, каб самыя важныя пытанні, звязаныя з асобамі, якія маюць небяспеку для Літвы, развязваліся на ўзроўні ЕЗ.

Відавочна, што самая вялікая небяспека магчымая ў тым выпадку, калі мы не будзем ведаць, хто мог прыехаць у Літву, тады ў выпадку небяспекі Літва стала б сапраўднай лініяй фронту.

Палітык падкрэсліла, што гэтая праблема мае патрэбу ў больш хуткім развязанні.

"Адзін момант – спіс непажаданых асобаў складае Дэпартамент міграцыі, якому адпаведныя прозвішчы прапануюць розныя ўстановы. Гэта і МЗС, і ДДБ, а дэпартамент ставіць адзнаку каля гэтага прозвішча, напрыклад, адзначае ў рэгістры, што гэта непажаданая асоба ў Літве, уезд у краіну ёй забаронены.

Другі момант – мы хочам, каб спадар Прыгожын быў у санкцыйным спісе Еўразвязу, каб гэта была не нацыянальная пастанова, а пастанова ЕЗ. І другі момант, што вельмі важна, каб гэта было звязанае не толькі з самім чалавекам, але і ягонай маёмасцю", – сказала Шакалене.

Паводле ейных словаў, мяжа Літвы можа быць вельмі небяспечным месцам.

"Мы павінны зрабіць так, каб нашы ўстановы аператыўна абменьваліся інфармацыяй, і валодалі ўсёй неабходнай інфармацыяй, а некаторыя з іх заняліся б актыўным лабізмам у ЕЗ, каб гэтых людзей і іх дзеянні і ваенныя групы разумелі як пагрозу для нас. Мы – мяжа, у сутнасці можам стаць лініяй фронту, таму гэта небяспечна для ўсяго ЕЗ. Што датычыцца нашых нацыянальных кампаній, гэта невялікі спектр кампаній, напрыклад, калі казаць пра выпадак Прыгожына, у сутнасці ў Літве ёсць толькі адна кампанія, у якой ёсць сертыфікат на падобныя тэхнічныя паслугі, якія патрэбныя самалётам падобнага тыпу. Так, гэта адна кампанія, з якой мы павінны працаваць. Ці павінны мы адразу караць і ўжываць санкцыі, мне здаецца, у гэтым выпадку мы павінны гэта высветліць", – сказала яна.

Іншы сябра камітэта, кансерватар Лаўрынас Кашчунас сказаў, што на наступным тыдні КНБА будзе разглядаць прапанову "абавязаць МЗС ужыць санкцыі ў дачыненні да спадара Прыгожына".

У сераду камітэт высвятляў, з якой мэтай у канцы студзеня самалёт Прыгожына прылятаў у Вільню. Кашчунас апавёў Delfi пра самога Прыгожына.

"Гэта чалавек, у дачыненні да якога дзейнічаюць санкцыі дэпартамэнту ЗША. У першую чаргу за тое, што была створаная фабрыка троляў, якая ўплывала на прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША. Гэта прычына, з якой ЗША ўвялі санкцыі, але яшчэ больш важна, што гэты чалавек з так званай прыватнай ваеннай групы "Вагнер", якая ўдзельнічала ў розных ваенных дзеяннях у Сірыі і ўдзельнічала ў забойствах на тэрыторыі той самай Украінай. Гэта яшчэ важнейшае. Мне здаецца дзіўным, што ЕЗ не ўвёў санкцыі ў дачыненні да гэтага чалавека", – сказаў палітык. Сам Прыгожын у Літву не прылятаў, але цяперашняя сітуацыя, паводле словаў Кашчунаса, шле хаўруснікам дрэнную вестку.

"Яго не было – гэта самалёт, але санкцыі ЗША распаўсюджваюцца і на маёмасць. На гэты самалёт санкцыі распаўсюджваюцца, калі б ён прыляцеў у нейкай аэрапорт ЗША, ён бы адтуль ужо не паляцеў. Трэба памятаць, што гэта нашы стратэгічныя партнёры. Як мы цяпер выглядаем, бо ў Літву гэты самалёт прыляцеў не першы раз. Мы нагадваем такую майстэрню для тэхнікі заснавальніка групы "Вагнер". Я не думаю, што гэта вартае павагі ў вачах хаўруснікаў. Пакуль МЗС нічога не зрабіў, каб Прыгожына ўнеслі ў санкцыйныя спісы ЕЗ. На наступным тыдні такую рэкамендацыю разгледзіць КНБА. Галоўны момант – прыкладаць намаганні для ўвядзення санкцый на еўрапейскім узроўні", – сказаў Кашчунас.

Ён адзначыў, што цяперашні парадак, пры якім у Літву можа прыляцець любы самалёт – адна з пагрозаў, Літва не мусіць забывацца пра гэта. "У літоўскія аэрапорты можа прыляцець любы самалёт, напрыклад Ісламскай дзяржавы. Людзям напэўна трапіць на тэрыторыю Літвы будзе складана, тут мы кантралюем сітуацыю, але самалёт можа прыляцець любы", – сказаў дэпутат.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках