26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні будаўнікі знайшлі гістарычны скарб

3
У Гародні будаўнікі знайшлі гістарычны скарб
Иллюстрационное фото

Скарб знайшлі на месцы Дома рыбака 16-га стагоддзя.

У самым сэрцы Гародні актыўна прадаўжаецца ператварэнне Палаца культуры тэкстыльнікаў. За Палацам праходзіць падрыхтоўка да будаўніцтва комплексу будынкаў, адзін з якіх паводле задумкі літоўскага інвестара, вонкава ўзновіць гістарычны будынак – Дом рыбака, піша сайт newgrodno.by.

У канцы верасня 2019 года месца будаўніцтва абнеслі плотам, а ўжо цяпер багатае гістарычнае мінулае азвалася: у працэсе падрыхтоўкі падмурка будаўнікі раскапалі рэшткі старых будынкаў.

Раней тут стаяў Дом рыбака – каменны аднапавярховы дом XVI стагоддзя, дзе жыў кіраўнік гарадзенскага цэха рыбакоў. Зусім непадалёк знаходзілася Ратуша, якая была ўзведзеная ў 1513 годзе на месцы цяперашняга Палаца культуры тэкстыльнікаў. У 1540 годзе ля Ратушы быў пабудаваны Замкавы двор.

Падзямеллі і культурны пласт на месцы будаўніцтва могуць даць больш фактаў і ведаў пра гісторыю горада. Але паколькі зямля выкупленая інвестарам, узнікае пытанне – ці атрымаецца скарыстацца гэтым шанцам у гісторыкаў?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках