26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта хітрае будаўніцтва - непавага да гараджан»

10
«Гэта хітрае будаўніцтва - непавага да гараджан»
ФОТА: БЕЛТА

Улады Гомеля задумалі будаўніцтва гіганцкага флагштока ў гістарычнай частцы места.

Гомельскія актывісты патрабуюць спыніць будаўніцтва флагштока ў цэнтры горада. 60-мэтровы флагшток ўлады хочуць размясціць на пляцоўцы каля драматычнага тэатра. Памер палотнішча на ім складзе 12 на 6 мэтраў. Адкрыццё аб'екта запланаванае на травень, пішуць naviny.by.

Грамадскія актывісты, гісторыкі, інжынеры і краязнаўцы абураныя такой ініцыятывай улад і мерацца звярнуцца ў адміністрацыю, Камітэт дзяржаўнага кантролю ды іншыя дзяржаўныя органы, каб спраўдзіць законнасць будаўніцтва.

«Будаўніцтва на пляцоўцы каля драматычнага тэатра забароненае заканадаўствам, бо гэтая тэрыторыя ўваходзіць у ахоўную зону гістарычна-культурнай каштоўнасці - палацава-паркавага ансамбля. Пляцоўку ўжо абнеслі плотам, там вядуцца падрыхтоўчыя работы, але няма пашпарта аб'екта, што выклікае шэраг пытанняў», - заявіла гісторык Марыя Булавінская.

Яна заўважыла, што будаўніцтва аб'ектаў, якія не прадугледжаныя генеральным планам, павінна праходзіць праз грамадскае абмеркаванне. Інфармацыі пра абмеркаванне гэтага праекта не было.

Кіраўнік урбаністычнай ініцыятывы Smart Homel Яўген Меркіс падкрэсліў, што на плошчы Леніна ўжо збудаваныя тры флагштокі. «Навошта будаваць яшчэ адзін? Пагатоў новы флагшток выкліча дысбаланс у эстэтычным выглядзе плошчы», - падкрэсліў кіраўнік ініцыятывы. 22 лютага ён датэлефанаваўся на жывую тэлефонную лінію абласнога выканкама і задаў пытанні з нагоды законнасці будаўніцтва флагштока кіраўніцы спраў Алене Клічкоўскай.

Меркіс мерыцца ініцыяваць стварэнне петыцыі і звароты ў дзяржаўныя органы, сярод іх у гарадскі выканаўчы камітэт - аб мэтазгоднасці выдаткоўвання бюджэтных грошай на такія збудаванні.

Інжынер Станіслаў Сляпухін з нагоды нейкага будаўніцтва на пляцоўцы каля драматычнага тэатра 21 лютага звярнуўся з заявай у міліцыю.

«У канцы 2019 года быў абвешчаны тэндэр на будаўніцтва флагштока. Кліентам будаўніцтва выступала ўправа капітальнага будаўніцтва. Потым тэндэр не адбыўся, але ў лютым мы заўважылі пачатак падрыхтоўчых будаўнічых работ. Плот ёсць, але пашпарта аб'екта няма, адпаведна, не вядома, хто і што тут будуе. Пагатоў, гэта хітрае будаўніцтва, без грамадскіх абмеркаванняў, без адкрытасці, - непавага да гомельцаў», - заўважыў Сляпухін.

21 лютага ён прыйшоў на будаўнічую пляцоўку, каб даведацца, які аб'ект і хто тут будуе. Будаўнікі пагражалі яму міліцыяй, тады інжынер сам выклікаў супрацоўнікаў РАУС. «З боку міліцыянтаў усё было ветліва і карэктна. Я з імі адправіўся ў Цэнтральны РАУС, даў там тлумачэнні, прасіў даць мне пісьмова тлумачэнне - што адбываецца. Хай не міліцыя, так кампетэнтныя органы, такія, як Дзяржаўны будаўнічы нагляд, дадуць мне адказ», - дадаў Сляпухін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках