26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі прапаганду аплачваюць гледачы

1
У Латвіі прапаганду аплачваюць гледачы
КАРЫКАТУРА: CARTOON.KULICHKI.COM

У краіне абмяжуюць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў.

У Латвіі могуць увесці квоты на трансляцыю тэлеканалаў: прэзідэнт Эгілс Левітс прапанаваў папраўкі да закона аб СМІ, якія ўжо абмяркоўвае парламент. Ідэя ў тым, каб 80% тэлеканалаў транслявалася на мовах Еўразвязу і толькі 20% – на расейскай. Прэзідэнт Латвіі кажа, што новы закон абмяжуе распаўсюджванне расейскай прапаганды, а Латвія стане часткай агульнай еўрапейскай інфармацыйнай прасторы, паведамляе Цяперашні час.

У Латвіі блізу чвэрці насельніцтва – расейскамоўныя грамадзяне. Адзін з іх, жыхар Рыгі Мікіта Мацвееў, кажа, што, калі не будзе расейскіх тэлеканалаў, ён увогуле перастане глядзець тэлевізар: "Многія адмаўляюцца ад тэлевізіі ўвогуле, у мяне застаюцца некаторыя каналы, якія я ўключаю. Мне падабаюцца забаўляльныя каналы і спартовыя. ТНТ. Напэўна, гэта дзве вяшчальныя плыні".

Мясцовых грамадскіх тэлеканалаў на расейскай мове ў Латвіі няма, толькі асобныя праграмы навінаў. Паводле звестак за 2019 год, Першы Балтыйскі канал – трэці ў папулярнасці ў краіне. У ягоных праграмах часта можна пачуць крытыку латвійскіх уладаў і падтрымку палітычнага курсу Расеі.

"Мы фінансуем дзяржаўныя тэлеканалы, іх рэтрансляцыю тут, на балтыйскім рынку. Праз нашу рэкламу, якую мы як спажыўцы аплачваем на Першым Балтыйскім канале. Так што расейскую прапаганду гледачы тут аплачваюць або грашыма падаткаплацельнікаў – за набыццё інфармацыйных кампаній самакіравання Рыгі, або як пакупнікі рознага кшталту прадуктаў", – кажа медыяэксперт Роберт Путніс.

Першы Балтыйскі канал належыць холдынгу "Балтык медыя альянс". Праблемы ў гэтай кампаніі пачаліся яшчэ ў 2019 годзе: была распачатая крымінальная справа за парушэнне санкцыйнага рэжыму, прайшлі ператрусы. Рэч у тым, што "Балтык медыя" паказвала тэлеканалы, якія ў Расеі належаць блізкаму сябру Уладзіміра Пуціна Юрыю Кавальчуку. А Кавальчук і ягоныя кампаніі пасля анэксіі Крыма знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Новыя абмежаванні, якія прапануе прэзідэнт Латвіі, таксама наўпрост закрануць "Балтык медыя альянсу".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках