26 красавiка 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь імпартавала з Расеі знішчальнікі Су-30 СМ

20
Беларусь імпартавала з Расеі знішчальнікі Су-30 СМ
СУ-30СМ

Чатыры самалёты ўжо прыбылі ў нашу краіну.

У снежні 2019 года Беларусь імпартавала з Расеі з «неапублікаваных пазіцый» дзесьці на 270 мільёнаў даляраў, адзначыў у Фэйсбуку аналітык Ягор Лебядок. На ягоную думку, гаворка магла ісці аб пастаўках самалётаў.

У Міністэрстве абароны «Еўрарадыё» паведамілі, што сапраўды гаворка ідзе пра пастаўку знішчальнікаў Су-30 СМ.

«Чатыры самалёты ўжо ў Беларусі, - кажа афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. - Астатнія па меры гатоўнасці будуць пастаўляцца ў Беларусь. Згодна з умовамі кантракту ўсе 12 самалётаў павінны быць пастаўленыя ў Беларусь да 2022 года. Усе пагадненні ў дзеянні, усё - як раней».

Кантракт на пастаўку знішчальнікаў Су-30 СМ Беларусь падпісала з Расеяй яшчэ ў 2017 годзе, а канчатковую дамову - у траўні 2019 года. Першыя два самалёты прыбылі ў Баранавічы 13 лістапада 2019 года, другая пара - 20 лістапада.

Кожны год Расея павінна пастаўляць у нашу краіну звяно з чатырох знішчальнікаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках