8 красавiка 2020, Серада, 22:20
Заставайся дома!
Рубрыкі

«Яндэкс» змяніў лагатып у гонар дня нараджэння народнага паэта Беларусі

11
«Яндэкс» змяніў лагатып у гонар дня нараджэння народнага паэта Беларусі
РЫГОР БАРАДУЛІН
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Таксама пад лагатыпам размешчаная цытата з аднаго з вершаў Рыгора Барадуліна.

"Яндэкс" змяніў лагатып у гонар дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (1935 - 2014). 24 лютага яму споўнілася б 85 гадоў. Літара "Я" перастаўленая з пачатку назвы расейскай кампаніі ў яе канец. Але гэта бачаць толькі беларускія карыстальнікі, паведамляе "Еўрарадыё".

Таксама пад лагатыпам размешчаная цытата з аднаго з вершаў Барадуліна:

Той, хто якае зашмат,

Ставіць сам сябе назад.

Гэта радок з дзіцячага верша паэта "Азбука - Вясёлы вулей".