26 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ: Пік эпідэміі каронавіруса пройдзены

7
СААЗ: Пік эпідэміі каронавіруса пройдзены
ФОТА: EPA

Каронавірус дагэтуль не зазнаў мутацый.

Пік эпідэміі каронавіруса ў Кітаі пройдзены. Пра гэта на брыфінгу заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэісус, паведамляе РБК са спасылкай на Twitter СААЗ.

З ягоных слоў, сёння сумесная місія СААЗ і Кітая падала даклад паводле вынікаў вывучэння сітуацыі ў кітайскіх правінцыях, у тым ліку ў Ухані.

«Каманда зрабіла шэраг высноў пра трансмісіўныя вірусы, цяжкасці захворванняў і ўплыў прынятых захадаў. Яны выявілі, што эпідэмія дасягнула свайго піку паміж 23 студзеня і 2 лютага і з тых часоў няўхільна зніжаецца», - заявіў Гебрэісус.

Ён таксама дадаў, што з моманту выяўлення каронавіруса не было істотных змен у яго ДНК. А ўзровень смяротнасці склаў ад 2% да 4% ва Ухані і 0,7% за межамі горада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках