26 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафты ЗША вырас у пяць разоў

1
Экспарт нафты ЗША вырас у пяць разоў

Амерыка стварыла ўдалую камбінацыю на сваім рынку энэргарэсурсаў.

Сярэдні ўзровень экспарту нафты з боку ЗША за апошнія тры гады вырас у пяць разоў, да 3 млн бараляў за суткі ў 2019 годзе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Управы энэргетычнай інфармацыі (EIA) Мінэнэрга ЗША, паведамляе afn.by.

Аб'ёмы імпарту нафты ў 2019 годзе знізіліся на траціну, да 6,8 млн бараляў за суткі ў параўнанні з рэкордна высокім сярэднім паказнікам 10,1 млн бараляў за суткі ў 2005 годзе, паведамляе ТАСС.

Пры гэтым пераважна ЗША набывае цяжкую, высокасярністую нафту, вынікае з паведамлення. Так, у 2018 годзе 58% усёй імпартаванай у ЗША нафты былі адносна цяжкімі (з шчыльнасцю ніжэйшай за 25 градусаў API). Здабыўная ж у краіне нафта з'яўляецца больш лёгкай, чым тая, што пастаўляецца з-за мяжы (40–50 градусаў API). Такая камбінацыя ўнутранай здабычы лёгкай нафты і імпарту цяжкай сыравіны дазволіла ЗША павялічыць свае пастаўкі прадуктаў перапрацоўкі ў іншыя краіны і ўпершыню з 1973 года стаць чыстым экспарцёрам нафты і нафтапрадуктаў, адзначае ўстанова.

Раней EIA паведамляла, што чакае здабычу нафты ў ЗША ў 2020 і 2021 гг. на ўзроўні 13,2 мільёнаў даляраў і 13,6 млн бараляў за суткі адпаведна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках