26 красавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Літве павялічыўся на 14%

2
Сярэдні заробак у Літве павялічыўся на 14%
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У 2019 годзе ён склаў 1360 еўраў.

У чацвёртым квартале 2019 года сярэдні заробак «на рукі» ў гадавым параўнанні павялічыўся на 14,1%, паведамляе Дэпартамент статыстыкі Літоўскай Рэспублікі, піша «Новая газета Балтыя».

Заробкі ў дзяржаўным сектары выраслі на 16,9%, у прыватным - на 12,9%.

Сярэднямесячны заробак пасля выліку падаткаў з работнікаў склаў 857,9 еўра.

Між тым заробак «на паперы» ў гэты час павялічыўся на 8,6%: у дзяржаўным сектары рост склаў 11,3%, у прыватным - 7,4%.

Сярэдні заробак «на паперы» ў 4 квартале ў 2019 годзе склаў 1360 еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках