26 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прадаюць «Гомсельмаш», «Гарызонт» і яшчэ 11 прадпрыемстваў

29
Улады прадаюць «Гомсельмаш», «Гарызонт» і яшчэ 11 прадпрыемстваў

Раней заяўлялася, што прададуць толькі тры.

Дзяржкамітэт маёмасці Беларусі абвясціў аб дзеяннях для продажу на аўкцыёнах і ў выніку конкурсу дзяржаўных акцый 13 ААТ, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Адпаведны пералік сфармаваны на падставе прапаноў галіновых органаў дзяржкіравання, паведамляе сайт установы.

Акцыі васьмі таварыстваў са спісу мяркуецца прадаваць на конкурснай аснове. Пяць прадпрыемстваў будуць прапанаваныя для продажу з аўкцыёну.

У пералік прадпрыемстваў трапіў беларускі вытворца сельгастэхнікі ААТ «Гомсельмаш» (100% акцый належыць дзяржаве), а таксама вытворца бытавой электратэхнікі ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу» «ГАРЫЗОНТ» (99,9% акцый належыць дзяржаве).

Дзяржкамітэт маёмасці таксама паведамляе, што да продажу на конкурснай аснове прапануецца 49,9% акцый ААТ «Гомсельмаш» з захаваннем у дзяржуласнасці пакета акцый сумай 50% + 1 акцыя. Кошт пакета акцый не называецца. Але адзначаецца, што пры ўмове выгадных прапаноў з боку інвестара магчымае прыняцце пастановы аб продажы пакета акцый да 75% «мінус» 1 акцыя.

Умовы прыватызацыі холдынгу «Гарызонт» прадугледжваюць продаж інвестару ўсяго дзяржпакету акцый - 99,9% статутнага фонду. Кошт продажу не паведамляецца, але аб'ём інвестыцый у асноўны капітал павінен скласці не менш як $30 млн.

Таксама дзяржава гатовая прадаць акцыі ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў» (увесь дзяржпакет 76,63%), гомельскае ААТ «Карал» (увесь дзяржпакет 100%), ААТ «ПрамЛінкс» (увесь дзяржпакет 97,22%), ААТ «Мінскі Прамтранспраект» (увесь дзяржпакет 17,41%), ААТ «МінскСортНасеннеГародніна» (увесь дзяржпакет 5,17%), ААТ «Завод Прамбурвад» (увесь дзяржпакет 15%), ААТ «Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод» (увесь дзяржпакет 49,98%), ААТ «Купалінка» (увесь дзяржпакет 84,46%), ААТ «Беллёгпрампраект» (увесь дзяржпакет 5,67%), ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат» (увесь дзяржпакет 17,05%), ААТ «Мінскпрае ктмэбля» (увесь дзяржпакет 93,79%).

Раней паведамлялася, што дзяржава гатовая прадаць толькі тры буйныя прадпрыемствы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках