26 красавiка 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Нацыянальнай бібліятэкі ставяць велізарны плот, які сыходзіць за далягляд

13
Каля Нацыянальнай бібліятэкі ставяць велізарны плот, які сыходзіць за далягляд
Фота: @pashapiston

Навошта?

Проста цяпер уздоўж праспекта Незалежнасці ўсталёўваюць доўгі і манументальны будаўнічы плот: ягоныя зародкі цягнуцца ад вуліцы Філімонава ў кірунку мікрараёна Уручча. Нацыянальная бібліятэка, Dana Mall і «Маяк Менска» апынуцца за высокай агароджай. У адміністрацыі Першамайскага раёна оnliner апавялі, што ўздоўж праспекта Незалежнасці будзе праходзіць рэканструкцыя цеплатрасы.

– Будзе праводзіцца рэканструкцыя цепламагістралі на адрэзку праспекта ад развязкі па вул. Філімонава да вул. Язмінавай і ад Язмінавай да цеплавой камеры на Dana Mall. Праца будзе доўжыцца да кастрычніка, увесь гэты час цеплавая магістраль уздоўж праспекта будзе разрытая. Неабходнасць правядзення працаў звязаная з стоадсоткавым зносам цепламагістралі, – апавялі оnliner у 128-й управе «Трэст №15 Спецбуд».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках