26 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус прынёс беларускаму хакеісту «золата» АХЛ

2
Каранавірус прынёс беларускаму хакеісту «золата» АХЛ
РАМАН АЛЯКСЕЕЎ

Cезон 2018/19 стаўся для Рамана Аляксеева паспяховым.

Магчыма, мы вас здзівім, але АХЛ - гэта не толькі другая ў моцы ліга Паўночнай Амерыкі, але яшчэ і загадкавы турнір пад поўнай назвай Азіяцкая хакейная ліга. Больш за тое, мы гатовыя здзівіць вас двойчы - нават у такім экзатычным спаборніцтве ёсць беларусы! Праўда, гуляе наш адзіны прадстаўнік - абаронца Раман Аляксееў - у расейскай камандзе «Сахалін», якая разбаўляе кампанію японскіх і карэйскіх клубаў, піша «Трибуна».

І робіць гэта даволі паспяхова - сезон 2018/19 стаўся для клуба беларуса «залатым».

Аналагічнага дасягнення «Сахалін» разам з Аляксеевым дамогся і ў цяперашнім сезоне - вось толькі акалічнасці перамогі выявіліся куды цікавейшымі. Паўднёва-сахалінскі клуб упэўнена дайшоў да фіналу спаборніцтваў, дзе павінен быў выступіць супраць самай тытулаванай каманды лігі - паўднёвакарэйскага «Аньянг Хала».

Аднак фінальнай серыі адбыцца было не наканавана - умяшаўся бушуючы ў Паўднёвай Карэі каранавірус. Паводле апошніх звестак, карэйскі ўрад падняў узровень эпідэміялагічнай пагрозы з трэцяга «аранжавага» да чацвёртага «чырвонага» ўзроўню. Цяпер у «Краіне ранішняй свежасці» зафіксаваныя больш за тысячу выпадкаў заражэння на каранавірус.

Увогуле - не да хакея.

Такім чынам, тытул чэмпіёна адначасова атрымаў і «Сахалін», і «Аньянг Хала». Цікава таксама тое, што сітуацыя з раздвойваннем тытула адбываецца ўжо другім разам - і зноў праз надзвычайную сітуацыю. У сезоне-2010/11 фінал быў скасаваны праз аварыю на АЭС Фукусіма-1. Тады чэмпіёнамі сталі ўсё той жа «Аньянг Хала» і «Тахоку Фры Блэйдс».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках