26 красавiка 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пяць дзён расейскі фондавы рынак страціў больш за $20 мільярдаў

5
За пяць дзён расейскі фондавы рынак страціў больш за $20 мільярдаў

У Расеі на фоне абвалу рынкаў і рубля пачаліся збоі ў банках і Федэральнай падатковай службе.

На фоне абвалу расейскага фондавага, пазыковага і валютнага рынку па найбуйнейшых фінансавых установах краіны пракацілася серыя тэхнічных збояў.

У пятніцу са складанасцямі сутыкнуліся кліенты сэрвісу «Сбербанк-Инвестор», піша finanz.ru.

Найбуйнейшы Дзяржбанк краіны, які напалову належыць ЦБ, з'яўляецца галоўным аператарам індывідуальных інвестыцыйных рахункаў - яго паслугамі па ІІР карыстаюцца больш за мільён чалавек.

У пятніцу шэраг брокерскіх кліентаў банка не змаглі ўвайсці ў сістэму, каб здзяйсняць аперацыі на біржы, а таксама выводзіць грошы.

««Сбербанк-Инвестор» ляжыць ўвесь дзень», SMS з пацвярджэннем уваходу прыходзяць са спазненнем на паўгадзіны, жаліцца адзін з кліентаў. Ад званкоў у службу падтрымкі «толку нуль», наракае іншы. Са слоў трэцяга кліента, у яго «не адлюстроўваюцца графікі» каціровак, у чацвёртага звесткі прыходзяць з затрымкай на пяць хвілін.

У прэс-службе Ашчадбанка паведамілі, што збой працягваўся «непрацяглы час» і закрануў «невялікую частку кліентаў», якія «маглі адчуваць цяжкасці пры атрыманні смс для пацверджанняў транзакцый».

«Цяпер праблема ліквідаваная, усе сістэмы працуюць у штатным рэжыме. Прыносім кліентам прабачэнні за часовыя нязручнасці», - паведамілі ў прэс-службе.

За дзень да гэтага маштабны збой перажыў другі па памеры актываў Дзяржбанк - ВТБ. Ён пачаўся днём і працягваўся да 19.30 паводле маскоўскага часу. 94% кліентаў, якія пакінулі скаргі на сайце DownDetector, паведамілі, што не маглі ўвайсці ў сістэму, 3% заявілі пра збой усіх сэрвісаў.

28 лютага ВТБ абвясціў, што адмяняе на дзень усе камісіі ў мабільным банку, каб «кампенсаваць» нязручнасці кліентаў. Збой у працы быў выкліканы маштабнай перабудовай IT-інфрастурктуры банка, мэта якой - стварэнне найбольш бяспечных і зручных для кліентаў сэрвісаў, заявілі ў ВТБ.

У пятніцу тэхнічныя збоі дайшлі да Федэральнай падатковай службы. «Невялікая праблемы былі звязаны з правядзеннем тэрміновых пазапланавых тэхналагічных работ», - заявілі ТАСС у прэс-службе ФНС. На складанасці паскардзіліся прадпрымальнікі, для якіх у сістэме ФНС прадугледжаны асабістыя кабінеты. На гэты момант сістэма «працуе ў штатным рэжыме», заявілі ў службе.

На фоне імклівага распаўсюджвання каронавіруса ў свеце і распродажы на біржах ад Азіі да ЗША, за пяць дзён з 24 да 28 лютага расейскі фондавы рынак абваліўся на 15% па індэксе РТС і на 11% у індэксе МосБиржи, страціўшы больш за 20 млрд даляраў у пераліку на капіталізацыю.

Курс даляра з 64,07 рубля ў мінулую пятніцу падскочыў да 67,25 рубля на 18.08 мск, а раней у ходзе таргоў падымаўся да 67,65 рубля, аформіўшы максімум са снежня 2018 года.

Еўра за тыдзень падаражэў з 69,53 рубля да 73,6675 рубля. Рынак расейскай дзяржпазыкі ў пятніцу абрынуўся рэкордна з лютага 2015 года і абнавіў 3-месячныя мінімумы паводле індэксу RGBI (149,1 пункта).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках