26 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: З інтэрната №1 БДТУ медыкі ў «скафандрах» забралі студэнта

Відэафакт: З інтэрната №1 БДТУ медыкі ў «скафандрах» забралі студэнта

У хлопца паднялася тэмпература і балела галава.

Медыкі ў ахоўных гарнітурах забралі з інтэрната №1 БДТУ, які знаходзіцца на вуліцы Бабруйская 25, хворага студэнта. Інцыдэнт адбыўся ў Менску ўночы на 29 лютага, паведамляе Telegram-канал «Працуем з Пушкіным!».

У інтэрнаце ўніверсітэта «Белсату» распавялі, што студэнту, да якога выклікалі хуткую дапамогу, стала дрэнна і лекі яму не дапамагалі. Але пра каранавірус гаворка не ідзе.

«У хлопца паднялася тэмпература і балела галава. Студэнт прымаў лекі, але яны не дапамагалі. У сувязі з гэтым выклікалі хуткую дапамогу. Цяпер такія меры засцярогі. Я яшчэ спытала, дзе хлопец быў, з кім камунікаваў. Ён мне адказаў, што нідзе, акрамя як у краме і не быў. Ведаеце, зараз лепш перастрахавацца пасля гэтага выпадку з іранцам. Але мы самі былі ў шоку, калі прыехала хуткая, у такім выглядзе. Стала не па сабе, мы ўсе былі ўражаныя, перажываем», - распавялі «Белсату» ў інтэрнаце №1 БДТУ.

У інтэрнаце №1 таксама нагадалі, што наведванне студэнтаў абмежаванае. Дзяжурныя павінны надзяваць маскі на твар.

У інтэрнаце на вуліцы Бабруйская пражываюць толькі грамадзяне Беларусі. Тут 104 пакоі, дзе могуць пражываць 416 студэнтаў.

Каранавірус у Беларусі

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведаміла аб першым пацверджаным выпадку захворвання каранавірусам у Беларусі. Ён быў знойдзены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага. Грамадзянін Ірана з'яўляецца студэнтам БНТУ.

У БНТУ скасавалі заняткі ў аўдыторыях да 15 сакавіка.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у шпіталь трапілі 26 аднагрупнікаў іранскага студэнта і 7 выкладчыкаў. Цяпер Мінская гарадская клінічная інфекцыйная лякарня, дзе знаходзіцца інфікаваны і асобы, якія зім размаўлялі, на карантыне: уваход на тэрыторыю лякарні забаронены, кансультатыўны прыём планавых пацыентаў часова прыпынілі.

Што рабіць, каб не падхапіць заразу?

Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна.

Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.

Узмацняйце імунітэт.

Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.

Пазбягайце кантактаў з хворымі.

Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Мяняйце яе раз на дзве гадзіны.

Карыстайцеся дэзінфектарамі на спіртавой аснове.

Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.

Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках