26 красавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыянты з Англіі знайшлі «пярсцёнак улады» і адразу ж пачалі шукаць уладальніка

6
Паліцыянты з Англіі знайшлі «пярсцёнак улады» і адразу ж пачалі шукаць уладальніка

Карыстальнікі сацсетак весела адрэагавалі на гэтыя пошукі.

Паліцыя Паўночнага Ёркшыра (Вялікая Брытанія) у сваім Facebook папрасіла дапамагчы з пошукамі ўладальніка «пярсцёнка ўлады», які выявілі разам з рэчамі, выкрадзенымі з дома ў Ёрку ў лютым 2019-га, піша «Медуза».

Паліцыянты не зразумелі, што перад імі, і паплаціліся за тое дзясяткамі тысячаў каментароў – у асноўным, зразумела, з жартамі пра «Уладара пярсцёнкаў» і гіфкамі з аднайменнай трылогіі Пітэра Джэксана.

Я думаю, каб пярсцёнак знайшла паліцыя любога іншага графства Англіі, было б не так смешна.

Але, па-першае, Ёркшыр гучыць амаль як Шыр, краіна хобітаў, прыдуманая Джонам Толкінам. «Паўночны Ёркшыр! Торбінс!» – напісаў карыстальнік Dirk Langeveld, адсылаючы да гэтага:

Па-другое, Ёркшыр – радзіма Шона Біна, які згуляў Бараміра ў «Звязе пярсцёнка», першым фільме трылогіі. Ён нядаўна з'явіўся ў рэкламе чайнай кампаніі – ролік, дарэчы, таксама цытуе фільм.

«Цяпер мы ведаем, чаму Барамір зняўся ў рэкламе Yorkshire Tea. Ён усё яшчэ палюе на пярсцёнак», – піша ў каментарах Rosie Wentges.

Паліцыя Кінгстана адкрыта паздзекавалася з калегаў з Ёркшыра: «Мы можам дапамагчы! Думаем, што (адзін з) першых гаспадароў – містар Смеагол [імя Горлума]. Калісьці ён жыў непадалёк ад Гладэн Філдса каля ракі Андуін».

Не ведаючы персанажаў Толкіна (і не памятаючы ўсе тапонімы Англіі), можна падумаць, што яны ўсур'ёз сабраліся дапамагчы сваім калегам.

Іншыя каментатары падхапілі ідэю. «У адрозненне ад тых, хто смяецца з нашай адважнай паліцыі, я правёў некаторае расследаванне і знайшоў уладальніка. Калі ласка, вярніце пярсцёнак Саўрону Маяру, Гондар Уэй, Мордар, Міжзем'е».

«Каментары паліцыі ў гэтым трэдзе заўтра: "Мы надумалі пакінуць яго сабе, чаму б і не, мы гэта заслужылі, і ён – наша каштоўнасць"», – гледзячы на ўсё гэта, напісаў James Tompsett, і не меў рацыі.

Паліцыянты, зразумеўшы, пра што ім пішуць усе гэтыя людзі, заўважылі: «Нам, відавочна, трэба абнавіць нашы веды пра кіно. Тым не менш гэта нечая ўласнасць і мы хацелі б вярнуць яе».

Магчыма, самую каштоўную параду, як знайсці ўладальніка (яе далі некалькі чалавек), за велізарнай колькасцю каментарыяў паліцыя не заўважыла: трэба проста надзець пярсцёнак – і тады ўладальнік сам вас выявіць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках