26 красавiка 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі апавялі, калі ў Беларусь прыйдзе зіма

4
Сіноптыкі апавялі, калі ў Беларусь прыйдзе зіма

Тэмпература знізіцца ажно да -9 градусаў.

Сіноптыкі Белгідраметцэнтра прагназуюць, што ўвечары ў чацвер, 6 лютага, з паўночным ветрам у Беларусь пачне паступаць халоднае арктычнае паветра. Калі па заходняй частцы краіны тэмпература паветра застанецца ў раёне 0 градусаў, то ў цэнтры і па ўсходняй палове Беларусі тэмпература знізіцца ажно да -9 градусаў, паведамляе "Еўрарадыё".

Так, у Віцебску, Гомелі, Менску і Магілёве ў ноч на чацвер чакаецца ад -6 да -9 градусаў, а днём у пятніцу ад -3 да -6 градусаў. Перад пахаладаннем у чацвер чакаецца завіруха, так што не выключана, што беларусы ўсё ж убачаць сёлета сапраўдную зіму.

На карысць гэтага прагнозу кажа і інфармацыя ад расейскіх сіноптыкаў, якія прагназуюць пахаладанне на еўрапейскай частцы Расеі ўжо з аўторка і сапраўдныя маразы да -15 градусаў у Маскве да суботы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках