15 жнiўня 2026, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі круізны лайнер з тысячамі пасажыраў змясцілі на каранцін праз каронавірус

У Японіі круізны лайнер з тысячамі пасажыраў змясцілі на каранцін праз каронавірус
Фота: The Asahi Shimbun/Getty Images

Пасажырам давядзецца чакаць вынікаў аналізу блізу сутак.

У Японіі круізны лайнер Diamond Princess, на борце якога знаходзяцца 3500 чалавек, змясцілі на каранцін у порце Ёкагамы.

Як паведамляе dw.com, у аднаго з пасажыраў выявілі каронавірус 2019-nCoV.

80-гадовы мужчына, у якога 3 лютага быў знойдзены каронавірус, некалькі дзён таму сышоў з борта карабля ў Ганконгу.

Акрамя таго, адзначаецца, што на недамаганне паскардзіліся сем чалавек на борце лайнера.

Пасажырам давядзецца чакаць вынікаў аналізу блізу сутак.

Нагадаем, 30 студзеня круізны лайнер Costa Smeralda, на борце якога знаходзіліся 6 тысячаў пасажыраў, быў блакаваны ў порце Чывітавек’я недалёка ад Рыма праз магчымую пагрозу каронавірусу.

Увечары таго ж дня ўлады паведамілі, што падазрэнне не пацвердзілася. Пасажыры змаглі пакінуць карабель на наступны дзень.

Усяго ў Кітаі было зарэгістравана 20 438 пацверджаных выпадкаў пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, а таксама 425 смерцяў ад гэтай хваробы.

Новы каронавірус дабраўся да Тайланда, Японіі, Сінгапура, Тайваня, Малайзіі, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Францыі, Гішпаніі, Італіі, В'етнама, ЗША, Нямеччыны, Канады, ААЭ, Індыі, Філіпінаў, Фінляндыі, Непала, Камбоджы, Шры-Ланкі і Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках