26 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое ўкраінцаў у Босніі цягам 53 гадзін «вычысцілі» 23 банкаматы расейскага «Сбербанка»

20
Трое ўкраінцаў у Босніі цягам 53 гадзін «вычысцілі» 23 банкаматы расейскага «Сбербанка»

Зламыснікі абкрадалі выключна расейскія банкаматы.

У Босніі тром грамадзянам Украіны спатрэбілася толькі 53 гадзіны, каб абкрасці 23 банкаматы расейскага Сбербанка, выкраўшы 2,7 млн канверсоўных марак.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на выданне Zurnal.

Падазраваным удалося «вычысціць» 23 банкаматы Сбербанка ў Брчко, Арашы, Тузле, Лукавацэ, Кладане, Вагашы, Сараеве, Кіселяцы, Крэшаве, Хаджычы, Іліжы, Мостары, Чытлуцы, Зеніцы, Какане і, нарэшце, у Біхачы.

Хоць яны спустошылі некаторыя банкаматы на працягу працоўнага дня, у пятніцу, расейскі Сбербанк нічога не заўважыў і толькі ў панядзелак, на наступны дзень пасля таго, як паліцыя арыштавала двух з трох украінцаў, яны паслалі паведамленне ў банкаўскае агенцтва, што з іх банкаматаў зніклі 2,7 мільёна канвертоўных марак.

Афіцыйна Аляксандр Зайцаў, Зміцер Бойка і Яраслаў Цітарэнкі заехалі ў Боснію і Герцагавіну з Сербіі праз памежны пераход у Зворніку раніцай 31 студзеня.

Праз два дні, 2 лютага Бойка і Зайцаў былі арыштаваныя пасля таго, як паліцыя Біхача выпадкова на іх напаролася. Цітарэнку ўдалося ўцячы, і паліцэйскія органы БіГ маюць інфармацыю, што ён заехаў у Вугоршчыну днём пазней. Праваахоўнікі знайшлі блізу 100 тысяч марак у Зайцава і Бойкі, а астатнія 2,6 мільёна марак, якія, са звестак Сбербанка, прапалі без вестак, дагэтуль не знойдзеныя. Арыштаваныя ўкраінцы не супрацоўнічаюць з паліцыяй і не раскрываюць падрабязнасцяў і прычын сваіх дзеянняў.

Абрабаваныя банкаматы належаць фірме Payten. Яе абсталяваннем карыстаюцца і іншыя банкі ў Босніі, але зламыснікі рабавалі толькі Сбербанк.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках