26 красавiка 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Круты: Беларусь будзе набываць расейскую нафту сусветнымі коштамі

117
Круты: Беларусь будзе набываць расейскую нафту сусветнымі коштамі

Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада пракаментаваў перамовы Пуціна і Лукашэнкі.

Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Круты пракаментаваў журналістам вынікі перамоваў на «вышэйшым узроўні» 7 лютага ў Сочы. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць набываць нафту ў расейскіх кампаній коштамі сусветнага рынку, паведамляе БелТА.

«Калі казаць пра дамоўленасці наконт нафты, нафтавага рынку, то расейскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць набываць нафту паводле дамоўленасці з расейскімі нафтавымі кампаніямі коштамі, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку. Дарэчы, гэтага ж цягам усіх перамоў неаднаразова патрабавалі Лукашэнка, беларускі бок. Што Беларусі не трэба ніякіх спецыяльных эксклюзіўных умоў. Мы хочам нафту па сусветных каціроўках, і не горш», - сказаў Дзмітрый Круты.

З ягоных слоў, прэзідэнт Расеі Пуцін пагадзіўся з гэтым падыходам. «Больш за тое, ён паабяцаў, што расейскі ўрад надасць усялякае садзейнічанне ў нашай працы з расейскімі здабыўнымі кампаніямі. Каб пастаўкі нафты на беларускія НПЗ былі менавіта на такіх умовах, пра якія я сказаў вышэй», - удакладніў першы віцэ-прэм'ер.

Першы віцэ-прэм'ер таксама распавёў, што, як паказалі студзеньскія дэбаты, вызначаным абмежаваннем было тое, што беларускі рынак разглядаўся для расейскіх нафтаздабыўных кампаній як экспартны.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках