2 верасня 2026, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каронавірус дабраўся да Чэхіі: зафіксаваныя адразу тры выпадкі заражэння

4
Каронавірус дабраўся да Чэхіі: зафіксаваныя адразу тры выпадкі заражэння
ФОТО: ANADOLU AGENCY

Вірус выяўлены ў двух чэхаў і амерыканскага студэнта.

Улады Чэхіі пацвердзілі першыя выпадкі інфікавання каронавірусам Covid-19. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Адам Войцех, піша Reuters (пераклад - unian.net).

З ягоных слоў, у трох пацыентаў выявілі «лёгкія сімптомы». Усе пацыенты - двое чэхаў і амерыканскі студэнт - прыехалі з поўначы Італіі. Двое тых, хто захварэў знаходзяцца ў бальніцы Прагі, трэці - у бальніцы горада Усці-над-Лабем.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 28 лютага ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Еўропе падвысіла ацэнку рызыкі яго распаўсюджвання на глабальным узроўні да «вельмі высокай». Усяго ж паводле стану на 1 сакавіка ў свеце зарэгістравана 86 986 лабараторна пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам, з іх 2 979 - смяротныя. Ачунялі ўжо 42 294 чалавекі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках