27 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параўнайце: як улады Польшчы і Беларусі супрацьстаяць каранавірусу

75
Параўнайце: як улады Польшчы і Беларусі супрацьстаяць каранавірусу
Фота: ТАСС

Ці можна спыніць эпідэмію без каранціну?

Як стала вядома сайту Сharter97.org, беларускія ўлады папярэдзілі кіраўнікоў медыцынскіх устаноў аб крымінальнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі аб захворванні на каранавірус, «каб не сеяць паніку і не дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне». Раней беларускія ўлады датэрмінова спынілі каранцін у БНТУ, дзе былі выяўленыя выпадкі захворвання на каранавірус, а міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што ягонае міністэрства «ацэньвае рызыку развіцця цяжкіх формаў хваробы як не вельмі высокую». Таксама кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў аб «асаблівых перавагах Беларусі ў барацьбе з каранавірусам».

Рэдакцыя сайта Сharter97.org працуе з Варшавы і ў нас ёсць магчымасць параўнаць, як улады Польшчы і Беларусі супрацьстаяць магчымай эпідэміі каранавірусу і інфармуюць насельніцтва.

На ўсіх вядучых польскіх тэлеканалах практычна ўвесь дзень ідуць праграмы з удзелам прэзідэнта, прэм'ер-міністра, міністра аховы здароўя, міністра адукацыі, галоўнага санітарнага лекара Польшчы і іншых вядучых медыцынскіх спецыялістаў, галоўнай тэмай якіх з'яўляецца барацьба з эпідэміяй каранавірусу.

Учора прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі з удзелам лідараў апазіцыі, на якой абмяркоўваліся канкрэтныя захады каранціннага характару.

Сёння Польшча закрыла ўсе адукацыйныя ўстановы, уключна з яслямі, дзіцячымі садкамі, школамі, ліцэямі, універсітэтамі. Таксама закрытыя ўстановы культуры - музеі, тэатры, кінатэатры, дамы культуры, клубы пенсіянераў. Усе спартовыя мерапрыемствы адбываюцца без удзелу гледачоў. З 10 сакавіка на ўсіх межах Польшчы ўведзеныя дыягнастычныя каранцінныя захады для ўсіх, хто ўязджае ў краіну.

Фота: Omar Marques/Getty Images

Мы не хочам палітызаваць праблему, але дзеянні ўладаў дэмакратычнай Польшчы і дыктатарскай Беларусі ў абароне сваіх грамадзян радыкальна адрозніваюцца.

Менавіта таму рэдакцыя наважыла азнаёміць чытачоў сайта Сharter97.org з некаторай інфармацыяй, якую польскія ўлады і вядучыя медыцынскія спецыялісты далі грамадзянам сваёй краіны.

Смяротнасць ад каранавірусу

Чаму кіраўнікі ўсіх краін ужываюць беспрэцэдэнтныя захады для супрацьдзеяння каранавірусу? Многія медыі раней паведамлялі, што смяротнасць ад новага віду каранавірусу «прыкладна такая ж, як і ад звычайнага грыпу». Напраўду гэта не так. У лютым 2020 года ў Польшчы перахварэла на грып 830 тысяч чалавек. З іх памерлі 23 чалавекі. У Італіі каранавірусам заразілася 10 тысяч чалавек. З іх памерлі - 660. Гэтыя лічбы кажуць пра тое, што смяротнасць ад каранавірусу ў сотні разоў вышэйшая.

Асабліва ўразлівыя людзі сталага веку

Паводле апошніх звестак, смяротнасць ад каранавірусу ў Італіі ва ўзроставай групе да 50 гадоў 0,2 - 1 - 2%;

50-60 гадоў - 2%;

60-70 гадоў - 15%;

70-80 гадоў - 35%;

Cтарэйшыя за 80 - 45%.

Цяжкія наступствы запалення лёгкіх пры каранавірусе

Медыкі адзначаюць, што ў выпадку, калі ў заражанага каранавірусам адбываецца запаленне лёгкіх, то наступствы для лёгачнай тканіны чалавека вельмі цяжкія. Італійскія лекары заяўляюць, што ім даводзіцца рабіць найцяжэйшы выбар, каго ратаваць. Таму што нават у італійскіх шпіталях бракуе апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх.

На цяперашні момант таксама адсутнічаюць эфектыўныя лекі, здольныя вылечыць ад каранавірусу. Можна толькі дапамагчы арганізму чалавека справіцца з вірусам cамастойна.

Рост захворвання і смяротнасць ад каранавірусу

АГУЛЬНАЯ КОЛЬКАСЦЬ ЗАРАЖАНЫХ КАРАНАВІРУСАМ ПА-ЗА КІТАЕМ
ІНФАГРАФІКА: TVN24.PL
КОЛЬКАСЦЬ ШТОДЗЁННЫХ АХВЯР АД КАРАНАВІРУСУ Ў ПЕРЫЯД З 21 СТУДЗЕНЯ ДА 10 САКАВІКА (З УЛІКАМ КІТАЯ)
ІНФАГРАФІКА: TVN24.PL

У апошнія дні ў Гішпаніі штодзённа захворваюць па некалькі сотняў чалавек. А ў Італіі штодня ад каранавірусу ўжо паміраюць сотні людзей.

Праз адсутнасць вакцыны і эфектыўных лекаў Сусветная арганізацыя аховы здароўя і ўрада большасці краін уважае захады каранціннага характару, якія перашкаджаюць распаўсюджванню каранавірусу, асноўным сродкам для барацьбы з эпідэміяй.

У выпадку рэалізацыі негатыўных сцэнарыяў распаўсюджвання COVID-19 у свеце могуць памерці ад 30 да 70 мільёнаў чалавек.

Менавіта на гэтыя прычыны ўлады Польшчы і іншых краіны ўжылі беспрэцэдэнтныя захады каранціннага характару, каб спыніць эпідэмію каранавірусу.

9 САКАВІКА 2020 ГОДА. САНІТАРНЫЯ ПРАВЕРКІ НА МЯЖЫ ПОЛЬШЧЫ.

У гэты ж час беларускія ўлады праводзяць чэмпіянат Еўропы ў біятлоне з удзелам гледачоў, масавы забег у цэнтры Менска, адсутнічае належны кантроль грамадзян з-за мяжы, а на мяжы з Расеяй ён цалкам адсутнічае. Таксама не ўжываюцца захады каранціннага характару ў маштабах населеных пунктаў і краіны агулам.

8 САКАВІКА 2020 ГОДА. ШМАТТЫСЯЧНЫ ЗАБЕГ «BEAUTY RUN-2020» У МЕНСКУ.
ФОТА СЯРГЕЯ ПАЖОГІ

Матэрыял падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыі tvn24.pl

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках