8 красавiка 2020, Серада, 15:12
Заставайся дома!
Рубрыкі

У Італіі плануюць падоўжыць каранцін пасля 3 красавіка

2
У Італіі плануюць падоўжыць каранцін пасля 3 красавіка

Усяго ў краіне інфікаваныя 35 тысяч 713 чалавек.

Урад Італіі мае намер падоўжыць каранцін, уведзены ва ўсёй краіне, тэрмін якога заканчваецца 3 красавіка, паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле слоў прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ, такая пастанова непазбежная. Колькасць ахвяр каранавірусу ў Італіі за дзень павялічылася на 475 да 2978 чалавек. Усяго ў краіне інфікаваныя 35 тысяч 713 чалавек.

У свеце па-ранейшаму расце колькасць інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2, які выклікае пнеўманію COVID-19. Паводле звестак міжнароднай групы валанцёраў Worldometers, якая адсочвае распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі ў рэжыме рэальнага часу, колькасць заражаных у 175 краінах і тэрыторыях ужо перавысіла 219 тысяч, ад наступстваў захворвання памерлі амаль 9 тысяч чалавек, ачунялі звыш 85 тысяч. У апошнія тыдні найбольш пацярпелай краінай стала Італія.