12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі колькасць памерлых ад каранавірусу за дзень вырасла амаль удвая

У Бельгіі колькасць памерлых ад каранавірусу за дзень вырасла амаль удвая

Толькі за ўчорашні дзень 558 чалавек атрымалі станоўчы вынік тэсту на COVID-19.

У Бельгіі за апошні дзень ад выкліканай каранавірусам хваробы COVID-19 памерлі 30 чалавек, такім чынам агульная колькасць ахвяр на гэты момант складае 67.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RTBF.

558 чалавек атрымалі станоўчы вынік тэсту на каранавірус у пятніцу: 292 жыхары Фляндрыі, 50 брусэльцаў і 200 жыхароў Валёніі (16 выпадкаў яшчэ не прааналізаваныя). Агулам у Бельгіі заразіліся 2815 чалавек.

299 чалавек былі шпіталізаваныя ў пятніцу, давёўшы да 1089 колькасць людзей, якія знаходзяцца ў шпіталях праз каранавірус. З улікам 74 новых пацыентаў, якіх адправілі ў рэанімацыю ў пятніцу, колькасць людзей, якія знаходзяцца ў рэанімацыі, павялічылася да 238 чалавек.

З 13 сакавіка са шпіталяў былі выпісаныя 263 чалавекі, у тым ліку 58 - у гэтую пятніцу.

Крызісны цэнтр Бельгіі супакойвае, што ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі занятая траціна ложкаў, і бельгійскія лякарні яшчэ маюць магчымасці для дапамогі новым пацыентам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках