12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Бярозы: У аптэках няма антысептыкаў і ахоўных масак

13
Жыхар Бярозы: У аптэках няма антысептыкаў і ахоўных масак

Да афіцыйных лічбах уладаў пра каранавірус у беларусаў даверу няма.

Колькасць хворых на каранавірус у Беларусі павялічваецца. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у нашай краіне ўжо зафіксавалі 76 выпадкаў. Хоць у людзей да афіцыйных лічбах даверу няма, паведамляе «Радыё Рацыя».

Якая абстаноўка з пандэміяй каранавірусу ў Бярозаўскім раёне, расказвае актывіст праваабарончага цэнтра "Вясна" Сяржук Русецкі:

– Гэта тэма №1 у размовах. Частка людзей, калі былі грошы, павялічыла запасы харчавання. Нейкая частка бацькоў абмяжоўвае наведванне сваімі дзецьмі школаў, хоць афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў захворвання на каранавірус няма. Няма афіцыйнай інфармацыі, хоць чуткі па горадзе ходзяць, што знайшлі ў школе. Як паказвае інтэрнэт-рэсурс tabletka.by, антысептыкаў у бярозаўскіх аптэках няма.

У Бярозаўскай раённай лякарні, з словаў медыкаў, заканчваецца антысептык, на рукі выдалі ўсяго 1-2 маскі. «Хуткая» мае толькі 3 спецыялізаваныя касцюмы, калі мае іх увогуле. З 21-га сакавіка стацыянарныя хворыя не будуць разам праходзіць фізпрацэдуры з людзьмі з вуліцы, уведзены карантын для наведвальнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках