12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паказвае сваё бяссілле

49
Лукашэнка паказвае сваё бяссілле

Чаму ад народа хаваюць рэальную эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі?

Лукашэнка цяпер паказвае сваё бяссілле, дэманструе ўсе свае крыўды на ўвесь свет. «Трэба працаваць як у Беларусі, тады не будзе як у Італіі». За гэтымі словамі – тлумачэнне таго, чаму ад народа хаваюць рэальную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Становіцца зразумела, што якой бы жахлівай яна ні была далей, дыктатар будзе ўсміхацца, расказваць дурныя анекдоты, казаць, што ўсё ў парадку, кіраваць перавозкамі гною ад кропкі А ў кропку Б, несці адкрытую бздуру пра метады прафілактыкі і лекавання каранавірусу. Можа быць, нават медаль за дасягненні ў гэтай галіне сабе ўручыць.

Гэта чарговая паказуха – на гэты раз перад усім цывілізаваным светам. Маўляў, я адзін маю рацыю, я самы разумны, ведаю, што рабіць, у мяне ўсё будзе ок. Дзіцячыя комплексы зноў нагадваюць пра сябе. Трэба разумець, што дыктатар будзе гаварыць і рабіць так, нават калі з'явяцца першыя загінулыя ад каранавірусу.

Танныя панты важнейшыя за ўсё, ён дзеля іх гатовы ахвяраваць кожным з нас.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках