26 красавiка 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Трампа вырас да рэкордных паказчыкаў

Рэйтынг Трампа вырас да рэкордных паказчыкаў
ДОНАЛЬД ТРАМП

Шанцы на перавыбранне палітыка прэзідэнтам ЗША істотна падвышаюцца.

Згодна з сацапытаннем Gallup 49% амерыканцаў станоўча ацэньваюць працу прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе nv.ua.

Пазначаны Gallup вынік з'яўляецца самым высокім за час прэзідэнцтва Трампа і супадае з паказчыкамі за студзень-люты 2020 года падчас судовага працэсу супраць прэзідэнта ў Сэнаце.

У пачатку сакавіка ўзровень падтрымкі дзеянняў Трампа складаў 44%.

Дзеянні Трампа ў рамках барацьбы з пандэміяй станоўча ацанілі 60%, а адмоўна - 38%. 94% рэспубліканцаў, 60% незалежных выбарцаў і 27% дэмакратаў ухвальна адгукаюцца пра высілкі Трампа ў барацьбе з каранавірусам.

Як справядліва адзначае Gallup, шанцы на перавыбранне прэзідэнта падчас крызісаў, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы істотна падвышаюцца.

У лютым-сакавіку ў ЗША сезон праймерыз, у ліпені і жніўні пройдуць з'езды Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый адпаведна, якія зацвердзяць кандыдатаў у прэзідэнты.

У рэспубліканцаў безальтэрнатыўным вылучэнцам з'яўляецца 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Сярод дэмакратаў найбольшыя шанцы атрымаць партыйную намінацыю мае былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках