26 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржа: На гандлі ў сераду даляр упаў на дзве капейкі

4
Біржа: На гандлі ў сераду даляр упаў на дзве капейкі

Нацбанк падкрэсліў, што ў краіне захоўваецца рэжым плыўнага курсу.

Амерыканская і еўрапейская валюты прадоўжылі падзенне на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду, 25 сакавіка, піша naviny.by.

Так, даляр страціў 0,0211 пункта (-0,81%) і закончыў сесію на адзнацы 2,5789 беларускага рубля, а еўра 0,027 пункта (-0,96%) – 2,7904 беларускага рубля.

Расейская валюта ўмацавала свае пазіцыі на 0,0246 пункта (+0,75%) – 3,3242 беларускага рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валютаў, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра і еўра – 30 і 20%.

Пазітыўная дынаміка на валютным рынку Беларусі адбываецца на фоне ўмацавання расейскага рубля праз аднаўленне сусветных коштаў на нафту. Раніцай у сераду курс даляра на гандлі на маскоўскай біржы апусціўся да 77 расейскіх рублёў за даляр, хоць дзень таму складаў 78,6 рубля, а ў панядзелак амерыканская валюта каштавала больш за 81 расейскі рубель.

Кошты нафты маркі Brent у сераду трымаюцца ў раёне адзнакі 27 даляраў за бараль у надзеі трэйдараў на тое, што ЗША неўзабаве ўхваляць маштабны пакет захадаў падтрымкі эканомікі для змякчэння наступстваў пандэміі каранавірусу.

Нацбанк Беларусі на мінулым тыдні канстатаваў, што попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку значна вырас. «Гэта адбілася на дынаміцы курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў. У мэтах абмежавання рызыкаў забеспячэння фінансавай стабільнасці, звязаных з падвышанай валацільнасцю курсу, Нацыянальны банк праводзіў валютныя інтэрвенцыі ў дадатковых аб'ёмах», – паведамляў галоўны банк краіны.

Пры гэтым Нацбанк падкрэсліў, што ў краіне захоўваецца рэжым плыўнага курсу і валютныя інтэрвенцыі будуць ажыццяўляцца ў абмежаваных аб'ёмах. «Нацыянальны банк прадоўжыць ажыццяўляць маніторынг сітуацыі і пры неабходнасці будзе ўжываць аператыўныя захады рэагавання», – папярэдзіў рэгулятар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках