8 красавiка 2020, Серада, 21:37
Заставайся дома!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў песню «25 сакавіка» на верш Уладзіміра Някляева

8
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў песню «25 сакавіка» на верш Уладзіміра Някляева

Музыка павіншаваў беларусаў з Днём Волі.

25 сакавіка грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамi» і «Годна» прэзентавалі кліп і песню «25 сакавіка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча на вершы Уладзіміра Някляева.

25 САКАВІКА

Калі мы з табой мужчыны,
Калі мы не ветры ў полі,
Калі любім мы Айчыну
Як сябе — і нават болей,
Дык тады скрозь нашы целы,
Скрозь пакуты ўсе і болі
Між аблок чырвона-белых
Пралятаюць птушкі волі.

ПРЫПЕЎ:

25-га сакавіка
Лёд зімовы ламае рака,
І лунае, як ластаўка,
25-га сакавіка.
25-га сакавіка
У руцэ — каханай рука,
Напаўняе душу да крайка
25-га сакавіка.

Калі мы з табой мужчыны,
Калі носім гэта званне,
Нам з табой няма спачыну
Ні ў каханні, ні ў змаганні.
У каханні да жанчыны,
Што праводзіла ў дарогу,
У змаганні за Айчыну,
Што нам дадзеная Богам.