26 красавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае сітуацыя з каранавірусам у краін-суседак Беларусі

11
Як выглядае сітуацыя з каранавірусам у краін-суседак Беларусі

Cравниваем с цифрами Минздрава.a Параўноўваем з лічбамі Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла афіцыйныя звесткі аб колькасці інфікаваных вірусам COVID-19 у нашай краіне. Паводле іх інфармацыі, у Беларусі 86 заражаных каранавірусам, 29 з іх вылекаваліся. У выпадку двух пацыентаў спецыялісты праводзяць дадатковую праверку.

Сайт Charter97.org праверыў па онлайн мапе, якую стварылі навукоўцы Універсітэта Джона Хопкінса, як выглядае статыстыка ў нашых суседзяў.

Польшча

Заражаныя - 927

Памерлі - 12

Вылечыліся - 1

Расея

Заражаныя - 658

Памерлі - 1

Вылечыліся - 29

Літва

Заражаныя - 255

Памерлі - 4

Вылечыліся - 1

Латвія

Заражаныя - 227

Памерлі - 0

Вылечыліся - 1

Украіна

Заражаныя - 113

Памерлі - 4

Вылечыліся - 1

Акрамя таго, у краінах-суседках Беларусі ўжытыя беспрэцэдэнтныя карантынныя захады, закліканыя спыніць пандэмію каранавірусу. У гэтых краінах закрытыя мяжы, навучальныя і забаўляльныя ўстановы, абмежаваны рух людзей. Міністэрства аховы здароўя Беларусі заяўляе, што «карантын краіне не патрэбны».

На падставе гэтых паказчыкаў можна казаць пра тое, што ўлады відавочна ўтойваюць рэальнае становішча рэчаў у краіне. Бо лічбы заражаных і памерлых у суседніх краінах, якія ўжылі жорсткія захады для абароны сваіх грамадзян, вышэйшыя, чым у Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках