9 красавiка 2020, Чацвер, 7:14
Заставайся дома!
Рубрыкі

Кітай у рэкордных аб'ёмах скупляе танную расейскую нафту

5
Кітай у рэкордных аб'ёмах скупляе танную расейскую нафту

Кітайцы папаўняюць стратэгічныя запасы.

Кітай скарыстаўся падзеннем попыту на нафту ў Еўропе на фоне пандэміі каронавіруса, каб папоўніць свае запасы за кошт нафты з Расеі. Паводле звестак трэйдараў, КНР закупіла ўжо 1,6 млн тон расейскай нафты для дастаўкі марскім шляхам у найбліжэйшыя чатыры тыдні, паведамляе DW са спасылкай на агенцтва Reuters. Пры гэтым кітайцы карыстаюцца не толькі падзеннем попыту на нафту ў Еўропе, але і нізкімі цэнамі на расейскую сыравіну.

Са слоў трэйдараў, расейскія нафтавыя кампаніі толькі рады заказам з Кітая: акрамя чаканай рэцэсіі ў заходніх індустрыяльных краінах, ім дастаўляе праблемы і коштавая вайна з Савудаўскай Арабіяй, якая ў барацьбе за пашырэнне долі на рынку напампоўвае яго таннай нафтай.

Папаўненне стратэгічных нафтавых запасаў

Экспэрты мяркуюць, што скупка Кітаем расейскай нафты можа сведчыць і пра тое, што КНР выкарыстоўвае абвал цэн для папаўнення сваіх стратэгічных нафтавых запасаў. Паводле ацэнак аналітыкаў з кансалтынгавай групы Wood Mackenzie, аб'ём стратэгічных і камерцыйных запасаў нафты ў КНР сёлета можа скласці 1,15 млрд барэляў. Такі аб'ём здольны задавальняць нафтавыя патрэбнасці краіны на працягу 83 дзён.

У 2019 годзе нафтавыя запасы КНР складалі 900 млн барэляў, а ў 2014-м - толькі 200 млн барэляў.