27 красавiка 2024, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, якія захраслі ў Гоа: У нас заканчваюцца прадукты

32
Беларусы, якія захраслі ў Гоа: У нас заканчваюцца прадукты
ФОТА: INDIA TODAY

Ці памятаюць пра іх беларускія ўлады?

У рэдакцыю Charter97.org прыйшоў ліст ад чытача, які затрымаўся ў Гоа, у Індыі. Яшчэ не так даўно Лукашэнка раскрытыкаваў турыстаў, якія, ведаючы сітуацыю ў свеце, з'ехалі ў адпачынак і сказаў, што не будзе высылаць па іх чартэры. Пазней стала вядома, што Расея дазволіла транзіт для беларусаў, якія вяртаюцца ў краіну. Але ўсё адно беларуская ўлада не спяшаецца дапамагаць сваім грамадзянам.

Нагадаем, што індыйскія ўлады ўвялі самы маштабны карантын у свеце. З 25 сакавіка людзям цалкам забаронена выходзіць з дамоў.

Піша чытач Сharter97.org Віктар:

— Мы вельмі рады за тых турыстаў, якім усё ж удалося вярнуцца дадому з Індыі, аднак праблемы ў Гоа не толькі не развязаныя, але з кожным днём пагаршаюцца.

У Гоа па-ранейшаму засталося шмат беларусаў, якія прыляцелі яшчэ ў лістападзе-снежні мінулага года, разлічваючы вярнуцца дадому да красавіка.

У гэты момант уся Індыя на карантыне. Не ходзіць транспарт, не лятаюць самалёты. Штаты цалкам ізаляваныя. У Гоа склалася парадаксальна-жахлівая сітуацыя: закрытае ўсё, уключаючы банкі, запраўкі, аптэкі і харчовыя крамы. Выходзіць на вуліцу пад усякай падставай забаронена. Тых, хто выходзіць у пошуках ежы ці лекаў, паліцыянты б'юць палкамі. Учора, напрыклад, яны пабілі жанчыну-турыстку сталага веку, якая пайшла шукаць адкрытую краму. Яе сяброўцы ўдалося ўцячы.

У вёсцы, дзе мы знаходзімся, няма ніводнай адкрытай крамы. У нас (і, упэўненая, не толькі ў нас) заканчваюцца прадукты. Іх купля ператварылася ў квэст на выжыванне. На сёння з ежы ў нас засталося толькі трохі рысу, сачавіцы і фасолі. Адна сасіска. Таксама ў наяўнасці чатыры памідоры, пара бананаў і гранатаў. На найбліжэйшыя 19 дзён на дваіх! Тыя бедныя прадукты, якія атрымоўваецца набыць нелегальна, падаражэлі ў разы!

Пра такія дробязі, як шампунь, туалетная папера і мыла згадваць не буду - каму трэба мыла ў разгар эпідэміі? Асобнае пытанне з лекамі - іх проста няма дзе ўзяць, калі нешта спатрэбіцца.

Тыя, у каго ёсць скутэры, неўзабаве не змогуць імі карыстацца, бо запраўкі не працуюць.

Яшчэ адна вялікая праблема - банкаматы. Яны пустыя. Гатоўку зняць няма дзе, не кажучы ўжо пра тое, што да банкамата трэба неяк дабрацца.

Чаму не паклапаціліся пра гэта загадзя? Таму што карантын быў абвешчаны на адзін дзень, нядзелю 22 сакавіка. У панядзелак усё павінна было адкрыцца. Але ўжо ўвечары нядзелі яго прадоўжылі яшчэ на тры дні, а затым да 15 красавіка, цалкам пазбавіўшы людзей магчымасці падрыхтавацца.

Плануюцца эвакуацыя і спецыяльны для расейцаў рэйс ад амбасады РФ у Індыі. А ці памятаюць пра нас у Беларусі?»

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках