26 красавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 24 тысячы чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 24 тысячы чалавек

Інфекцыяй заразіліся больш як 531 тысяча.

Ад ускладненняў, выкліканых новым каранавірусам, у свеце памерлі больш за 24 тысячы чалавек, вынікае са звестак Універсітэта Джона Хопкінса на аснове інфармацыі, прадстаўленай сістэмамі аховы здароўя розных краін, паведамляе РБК. Колькасць хворых перавышае 531,7 тысяч.

На 05:10 (па Менску) вядома пра 24 053 ахвяры захворвання. Больш за ўсё хворых памерла ў Італіі – 8 215. Як паведамляе Corriere della Sera, у краіне толькі за дзень памерлі 712 чалавек. Асяродкам эпідэміі там застаюцца рэгіёны Ламбардыя і Эмілія-Раманья.

На другім месцы па ліку ахвяр знаходзіцца Гішпанія - больш за 4,3 тысячы чалавек. Далей ідзе Кітай, дзе памерлі 3 292 чалавекі, прычым за апошнія дні было зарэгістравана пяць смяротных зыходаў - усё ў правінцыі Хубэй, дзе ў канцы мінулага года і пачаў распаўсюджвацца каранавірус.

У ЗША колькасць хворых перавысіла 85,5 тысяч. Такім чынам, цяпер яны выйшлі на першае месца паводле колькасці выпадкаў захворвання, выперадзіўшы Кітай. Амерыканскі лідар Дональд Трамп, аднак, не пагадзіўся з тым, што ЗША ў лідарах паводле колькасці тых, хто заразіўся. Рост колькасці інфікаваных ён патлумачыў масавым тэставаннем, адзначыўшы таксама, што рэальная кітайская статыстыка не вядомая.

У межах барацьбы з каранавірусам у Еўразвязе ўзгаднілі рэкордную праграму дапамогі эканоміцы - сумай €37 млрд. Раней урад ФРГ анансаваў выдачу €750 млрд, а Італія, дзе адбылася найбуйнейшая ў Еўропе ўспышка захворвання, у той жа час змагла вылучыць на дапамогу сваёй эканоміцы менш за €30 млрд.

У Расеі за апошні дзень зарэгістравана 182 новыя выпадкі заражэння каранавірусам супраць 163 на дзень раней. Усяго ў краіне вядома пра 840 хворых, з якіх большасць - 546 чалавек - знаходзяцца ў Маскве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках