26 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя спыніла міжнароднае авіязлучэнне

Турцыя спыніла міжнароднае авіязлучэнне

У краіне таксама спынілі рух міжгароднія цягнікі.

Турцыя спыніла ўсе міжнародныя авіяпералёты і прыпыніла рух цягнікоў Інтэрсіці ў суботу ў рамках захадаў для стрымлівання каранавірусу.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Турцыі за дзень вырасла на траціну і дасягнула 5 698, загінулі 92 чалавекі.

У адпаведнасці з новымі захадамі, абвешчанымі прэзідэнтам Эрдаганам у пятніцу, грамадзяне Турцыі павінны перайсці на «добраахвотны карантын» і заставацца дома, за выключэннем здзяйснення пакупак або асноўных патрэбаў.

Дзяржаўныя ўстановы, як і прыватны сектар, павінны перайсці да гнуткай сістэмы працы з мінімальнай колькасцю супрацоўнікаў.

Дзяржаўная чыгунка Турцыі заявіла, што ўсе міжгароднія цягнікі спыненыя з суботы да далейшага паведамлення. Эрдаган абвясціў, што падарожжы міжгароднымі цягнікамі магчымыя толькі з дазволу мясцовых уладаў.

У больш дэталёвым паведамленні МУС краіны адзначыла, што ўсе грамадзяне павінны заставацца ў гарадах, дзе яны пражываюць, а выязджаць дазволена толькі з даведкамі лекара, у выпадку смерці блізкага сваяка ці праз адсутнасць жылля.

Авіякампанія Turkish Airlines будзе выконваць рэйсы толькі з Анкары і Стамбула ў буйнейшыя гарады Турцыі. Пасажырам для падарожжа трэба будзе атрымаць дазвол у офісе губернатара. Міжнароднае авіязлучэнні спыненыя.

Усе аўтобусныя тэрміналы будуць аснашчаныя медыцынскім персаналам для правядзення рэгулярных праверак здароўя работнікаў і пасажыраў.

Асобна Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра забарону звальненняў медыцынскага персаналу цягам наступных трох месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках