26 красавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране сотні чалавек памерлі, прыняўшы «лекі» ад каранавірусу

16
У Іране сотні чалавек памерлі, прыняўшы «лекі» ад каранавірусу

З'явіліся драбніцы трагедыі.

Чуткі пра тое, што моцны алкаголь можа прадухіліць заражэнне каранавірусам і нават вылечыць хваробу, прычыніліся да сотняў смерцяў праз атручванне метанолам у Іране. Пра гэта піша брытанскае выданне The Independent (пераклад - apostrophe.ua) са спасылкай на іранскія СМІ.

На хлуслівую інфармацыю аб тым, што метанолам можна лячыць каранавірус, якая з'явілася ў сацыяльных сетках, нечакана зрэагавалі жыхары Ірана. У гэтай краіне, дзе моцныя трункі пад забаронай рэлігіі, 300 чалавек памерлі і больш за тысячу пацярпелі пасля ўжывання метанолу.

У адным з выпадкаў бацькі далі метанол пяцігадоваму дзіцяці праз дыхальныя прыстасаванні. Хлопчык пасля таго аслеп. Выпадкі ўжывання метанолу зарэгістраваныя ў некалькіх гарадах. За яго продаж арыштаваныя некалькі чалавек.

"У іншых краінах цяпер ёсць толькі адна праблема - пандэмія каранавірусу. А мы павінны адначасова лячыць людзей ад алкагольнага атручвання і змагацца з каранавірусам", - паведаміў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Ірана.

Нагадаем, што ў Іране каранавірусам заразіліся блізка што 32 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках