26 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад футболак да масак: Швейныя фабрыкі Грузіі перапрафіляваліся на час пандэміі

2
Ад футболак да масак: Швейныя фабрыкі Грузіі перапрафіляваліся на час пандэміі

Грузінскія бізнэсоўцы дапамагаюць насельніцтву ў перыяд пандэміі каранавірусу.

Грузінскія швейныя фабрыкі пачалі масавы выраб медыцынскіх масак. У апошнія тыдні ў Сакартвэла, як і ў шмат якіх іншых краінах, набыць маскі ў аптэках або крамах практычна немагчыма. Цяпер мясцовыя вытворцы абяцаюць у значнай меры задаволіць попыт на шмат якія сродкі аховы, якія неабходныя ў перыяд пандэміі, паведамляе «Настоящее время».

У звычайны час швейная фабрыка ў Поці вырабляе адзенне для замежных спартовых марак і футбольных клубаў. Сярод сталых кліентаў гэтага супольнага грузінска-турэцкага прадпрыемства - Adidas, Nike ды іншыя. Цяпер жа вытворчасць амаль цалкам перапрафіляваная. Асноўныя магутнасці фабрыкі пераведзеныя на шыццё медыцынскіх масак.

"У сувязі з распаўсюджваннем каранавірусу мы на першым этапе плануем пашыць 500 тысяч медыцынскіх масак і перадаць іх дзяржаве. Сыравіна ўжо атрыманая, апрацаваная, супрацоўнікі расчаліся з працэсам", - кажа дырэктар фабрыкі Джэнгіз Аскендыр.

Мясцовы выраб сам сабой просты - маска складаецца з дванаццаці столак звычайнай медыцынскай марлі. Але вытворцы абяцаюць надзейную ахову, да таго ж гэтыя маскі можна выкарыстоўваць шмат разоў. Вырабляюцца яны ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя. Улады Грузіі мерацца з дапамогай мясцовых вытворцаў у кароткія тэрміны і з мінімальнымі выдаткамі задаволіць патрэбу ў масках на ўнутраным рынку. Да працэсу вытворчасці ўжо далучыліся да дзесяці фабрык.

"Калі мы на працягу 30 сэкундаў будзем апрацоўваць спецыяльным прэпаратам рукі, то даможамся дэзінфекцыі хірургічнага ўзроўню. Трэба выконваць рэкамендацыі і старанна апрацоўваць пазногці і пальцы", - раяць у Міністэрстве аховы здароўя.

Антысэптыкі, якія яшчэ месяц таму можна было вольна купіць у кожнай аптэцы і большасці крам, цяпер у дэфіцыце. Але попыт расце, і яго пры магчымасці спрабуюць задаволіць мясцовыя кампаніі.

"З таго часу, як у краіне быў зафіксаваны першы выпадак заражэння каранавірусам, наша кампанія працуе ў надзвычайным рэжыме. Вытворчасць вядзецца ў 24-гадзінным рэжыме. Таксама мы прынялі пастанову знізіць цану прадукцыі, каб зрабіць яе даступнай кожнаму. Зрабілі максімальную зніжку не толькі на антысэптыкі для рук, але і на ўсю лінію дэзінфэкцыйных сродкаў", - апавядае Ліка Мікава, мэнэджэрка кампаніі для вырабу сродкаў дэзінфэкцыі.

Але мясцовыя прадпрыемствы пакуль не здатныя забяспечыць замяшчэнне ўсёй імпартнай прадукцыі, якая выявілася запатрабаванай падчас пандэміі. Напрыклад, у Грузіі не вырабляюць медыцынскія пальчаткі, якіх цяпер таксама бракуе. Улады Грузіі абяцаюць развязаць гэтую праблему ў найбліжэйшы час за кошт імпарту. А мясцовым вытворцам абяцаюць максімальную падтрымку. Ва ўрадзе прызнаюць, што рыхтуюцца да магчымага пагаршэння сітуацыі ў краіне. Паводле прагнозаў мясцовых спецыялістаў, колькасць хворых будзе расці, а вось узровень эканомікі і прыбыткі грамадзян - падаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках