26 красавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Подлая пазіцыя

16
Подлая пазіцыя

Увесь свет змагаецца, а беларуская ўлада хаваецца на катку.

З нагоды каранавіруса Лукашэнка выказаўся, што "лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях".

"Лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях", - гэта лозунг вайны, барацьбы з бачным ворагам за ідэю, за свабоду, за прынцыпы нарэшце.

Стоячы паміраюць зараз медыкі ў Еўропе і Нью-Ёрку, знаходзячыся на перадавой барацьбы з вірусам, небяспека якога для ўсяго чалавецтва прызнаная ўсім светам. Акрамя адной краіны.

Тое, што прапаноўвае правадыр гэтай краіны - гэта не барацьба "стоячы". Гэта спроба перачакаць, закапаўшыся галавой у пясок. У надзеі, што небяспеку перамогуць іншыя, якія ўзялі на сябе адказнасць, у тым ліку, і за нас таксама, закрываючы нашы мяжы па перыметры.

Гэта спроба схавацца ад рэальнасці, уцячы ад яе на каток, мяркуючы і спадзеючыся, што тыя хто, можа, памрэ, ні ў чым ужо не папракнуць, а тым, хто перажыў, можна будзе сказаць: "Мы ж перажылі", не асабліва пры гэтым грашыўшы супраць праўды, але з усіх сіл утойваючы, якім коштам.

"Кропкавымі мерамі" "без шуму і пылу" можна растлумачыць фактычную бяздзейнасць у адсутнасць яснай стратэгіі і рэсурсаў для яе рэалізацыі - хай сабе нават мінімальнай падушкі бяспекі ў эканоміцы, якая дазваляе адэкватна рэагаваць на крызісную сітуацыю. Калі ў краіне проста няма рэсурсаў для форс-мажору, можна казаць пра тое, што "мэтазгодна" нічога не рабіць, каб не "знішчыць эканоміку", але не варта таксама забываць, чаму гэтая эканоміка ў такім стане, што здольная выдаць на барацьбу з пагрозай менш, чым на будаўніцтва двух прыбіральняў.

Я не бачу ў сённяшніх дзеяннях уладаў - не толькі Лукашэнкі, але і Караніка, і іншых датычных, а датычныя сёння ўжо ўсе - ніякай барацьбы ў фармаце "стоячы".

Увесь свет змагаецца, а мы з боку пастаім, але, праўда, фінансавую дапамогу ЗША "стоячы" прымем, хоць у нас і ўсё выдатна.

Подлая пазіцыя.

Пётр Кузняцоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках