27 красавiка 2024, Субота, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштавалі б аўтамабілі СССР на цяперашнія грошы

67
Колькі каштавалі б аўтамабілі СССР на цяперашнія грошы

Цікавыя падлікі.

Многія з тых, хто жыў яшчэ пры СССР, памятаюць, колькі каштавалі аўтамабілі ў эпоху застою. Ды і ў цэлым у інтэрнэце можна знайсці артыкулы з указаннем коштаў на машыны ў Савецкім Саюзе.

Аднак ці кажа нешта сучаснаму чалавеку сума, скажам, 5000 рублёў? Малаверагодна. Таму OBOZREVATEL надумаў палічыць, колькі "аўтамабільныя дасягненні" Савецкага Саюза каштавалі б у сучасных грошах.

Украінскае выданне пераводзіць падчас падлікаў атрыманыя сумы ў даляры, таму пачытаць іх матэрыял будзе цікава.

Як лічым?

Існуюць два шляхі "выхаду" на сучасныя кошты савецкіх аўто. Першы з іх – прыкладны курс грыўні да савецкага рубля ў 60-я – першай палове 80-х гадоў. За аснову мы ўзялі сярэдні заробак у сучаснай Украіне (11000–13000 грн / 500 даляраў) і Савецкім Саюзе ў перыяд застою (120–140 рублёў), а таксама кошты на асноўныя прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці цяпер і тады. Напрыклад, кілаграм варанай каўбасы каштуе / каштаваў 180–220 грн і 2,2 рубля (у СССР) адпаведна, бохан хлеба – 12–18 грн і 0,16 рублёў (у СССР) адпаведна. У выніку атрымаліся суадносіны грыўні да савецкага рубля – прыкладна 100:1. Такім чынам, каб атрымаць (прыкладны!) сярэдні кошт савецкага аўтамабіля на сённяшні стан, трэба памножыць ягоны кошт у рублях на сто.

Другі шлях (зыходзячы з пакупніцкай здольнасці насельніцтва) – шляхам падліку колькасці сярэдніх заробкаў ва Украіне, якую неабходна было б выдаткаваць на набыццё таго ці іншага аўто сёння, зыходзячы з ягонага кошту ў савецкіх рублях. Тут разлік паводле такой формулы: колькасць сярэдніх савецкіх заробкаў, якую патрабавалася адкладаць на набыццё пэўнага аўто, памнажаем на памер сярэдняга ўкраінскага заробку сёння (а гэта, нагадаем, блізу 500 даляраў). І, такім чынам, атрымліваем сучасны кошт савецкага аўтамабіля.

Акрамя грыўні, далей у артыкуле кошт аўтамабіляў будзе таксама прыведзены ў далярах (паводле курсу 25). Што ж тычыцца саміх аўтамабіляў, для прыкладу мы ўзялі самыя папулярныя мадэлі: ЗАЗ-968 Запарожац, Масквіч-412, ВАЗ-21011, ВАЗ-2103 і ГАЗ-24 Волга.

Дык колькі ж каштуюць?

ЗАЗ-968 Запарожац

ЗАЗ-968М

У сярэдзіне 1970-х ЗАЗ каштаваў 3500 рублёў, а з 1979-га – 5000 рублёў. Калі браць сярэднюю суму 4000 рублёў, то на набыццё гэтага аўто савецкаму чалавеку патрабавалася адкладаць амаль 31 заробак. Такім чынам, цяпер 968-ы каштаваў бы:

За 400 000 грн ($ 16 000), калі зыходзіць з формулы 100:1;

387 500 грн ($ 15 500), калі зыходзіць з колькасці неабходных сярэдніх заробкаў на набыццё.

Масквіч-412

Москвич-412

Масквіч каштаваў 5000 рублёў, гэта значыць на яго патрабавалася 38 заробкаў. Такім чынам, цяпер ягоны кошт склаў бы:

500 000 грн ($ 20 000) паводле першай формулы;

475 000 грн ($ 19 000) паводле другой формулы.

ВАЗ-21011

ВАЗ-21011

"Капейка" абыходзілася ў СССР на 6000 рублёў, што раўнялася 46 сярэднім заробкам. На выхадзе маем:

600 000 грн ($ 24 000) паводле першай формулы;

575 000 грн ($ 23 000) паводле другой;

ВАЗ-2103

ВАЗ-2103

А вось "Тройку" прадавалі за 7500 рублёў – эквівалент 57 заробкаў. Гэта значыць, што сёння яе давялося б набываць за:

750 000 грн ($ 30 000) паводле першага разліку;

712 500 грн ($ 28 500) паводле другога.

ГАЗ-24 Волга

ГАЗ-24 Волга

Нарэшце пераходзім да аўтамабіля мары савецкага грамадзяніна – ГАЗ-24 Волга. Кошты на гэты аўтамабіль часта "скакалі", але ў сярэднім ён каштаваў 10 000 рублёў, з чаго вынікае выснова, што на ягонае набыццё патрабавалася 77 заробкаў. На сёння ён абышоўся б на:

1 000 000 грн ($ 40 000), калі браць першую методыку разліку;

962 500 грн ($ 38 500), калі зыходзіць з другой методыкі.

Выснова

З усяго можна зрабіць выснову, што савецкія аўтамабілі, нягледзячы на сваю прастату (нават паводле мерак таго часу), каштавалі нятанна. Сёння "Запарожац" каштаваў бы як новы Renault Duster, а ГАЗ-24 "Волга" – як Toyota Camry ў поўным "фаршы". Але не менш дзівіць і той факт, колькі ў СССР даводзілася адкладаць грошы на набыццё аўтамабіля...

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках