26 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сусветны бенчмарк Brent можа ўпасці да $10 за барэль

5
Bloomberg: Сусветны бенчмарк Brent можа ўпасці да $10 за барэль
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: UTMAGAZINE.RU

Красавіцкі апакаліпсіс нафты можа стварыць рэзананс на гады.

Нафта ўступае ў перыяд беспрэцэдэнтнага зніжэння попыту ў гэтым месяцы, які абяцае змяніць галіну на многія гады наперад, піша finanz.ru са спасылкай на Bloomberg

Аб'ёмы спажывання ў красавіку ўпадуць на 15-22 мільёна барэляў у дзень у параўнанні з годам раней, сведчаць ацэнкі шэрагу самых уплывовых нафтагазавых аналітыкаў свету. Падзенне попыту ўжо прывяло да таго, што нафтаперапрацоўчыя заводы скарачаюць перапрацоўку, свідравыя кампаніі спыняюць здабычу, а сховішчы ва ўсім свеце перапаўняюцца.

«Сітуацыя ў галіне, хутчэй за ўсё, у корані зменіцца, - напісалі ў аглядзе 30 сакавіка аналітыкі Goldman Sachs Group Inc. Джэфры Кары і Дам'ен Курваль. - Немагчыма пазбавіцца такога вялікага аб'ёму попыту без маштабных і хранічных наступстваў для прапановы».

Падзенне попыту пагаршаецца тым, што былыя хаўруснікі ў АПЕК+, Савудаўская Арабія і Расея, пампуюць нафту максімальнымі тэмпамі ў барацьбе за долю на рынку, аказваючы дадатковы ціск на марскія перавозкі, сховішчы і трубаправоды. Паводле ацэнкі Goldman, у красавіку ў сховішчы будзе паступаць прыкладна 20 мільёнаў барэляў у дзень, а IHS Markit чакае, што вольных магутнасцяў для захоўвання нафты ў свеце не застанецца да сярэдзіны года.

Сітуацыя пашкадуе мала каго ў галіне. Красавік таксама можа стаць горшым за ўвесь час месяцам для сусветнага попыту на авіяцыйнае паліва, а галіновы кансультант FGE прагназуе, што спажыванне бензіну ў ЗША ўпадзе на 50% у параўнанні з годам раней. Energy Aspects Ltd. прадказвае, што сусветны бенчмарк Brent можа ўпасці амаль да $10 за барэль - узроўня, які не назіраўся больш за два дзесяцігоддзі.

Красавіцкі крызіс задае панылы тон рынку на другі квартал, і некаторыя вытворцы могуць пацярпець крах, а ўрады многіх краін АПЕК, магчыма, чакае дэстабілізацыя. Аднаўленне коштаў у кароткатэрміновай перспектыве здаецца малаверагодным: прыкладна 70% з 130 удзельнікаў апытання Bloomberg Intelligence дапускаюць, што Brent усё яшчэ будзе каштаваць менш за $30 за барэль да чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках