26 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі другі дзень запар фіксуюць сур'ёзны рост смяротнасці ад COVID-19

16
У Швэцыі другі дзень запар фіксуюць сур'ёзны рост смяротнасці ад COVID-19
ФОТА: MIKAEL SJOBERG/BLOOMBERG/GETTY IMAGES

Усяго ў краіне выявілі звыш дзевяці тысяч выпадкаў заражэння інфекцыяй.

У Швэцыі за ўчора зарэгістравалі звыш 100 выпадкаў смерці ад заражэння каранавірусам, агульная колькасць смяротных зыходаў - 792 чалавека.

Пра гэта сведчаць звесткі Агенцтва грамадскага аховы здароўя Швэцыі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Адзначаецца, што ў Швэцыі другі дзень запар сур'ёзна расце колькасць памерлых.

Усяго ў краіне выявілі звыш 9,1 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, 719 чалавек лечацца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

У якасці абмежавальных захадаў Швэцыя ўвяла забарону на сходы больш за 50 чалавек, тады як у многіх еўрапейскіх краінах дазволена збірацца на дварэ па 2-4 чалавекі, выконваючы пры гэтым дыстанцыю. Людзей ва ўзросце старэйшых за 70 гадоў заклікаюць заставацца дома.

Гэты падыход выклікае крытыку за мяжой. Многія параўноўваюць сітуацыю ў Швэцыі з Даніяй і Фінляндыяй, дзе былі прынятыя больш жорсткія захады для стрымлівання захворвання.

Беларускія ўлады любяць падаваць у прыклад Швецыю, якая не ўводзіла такіх жорсткіх карантынных захадаў, як іншыя еўрапейскія краіны, але сітуацыя ў Беларусі з каранавірусам ідзе значна горш.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках