26 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі ЗША перахапілі два самалёты РФ непадалёк ад Аляскі

16
Знішчальнікі ЗША перахапілі два самалёты РФ непадалёк ад Аляскі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У ЗША мяркуюць, што РФ выкарыстоўвае Іл-38 для высочвання амерыканскіх субмарын.

8 красавіка знішчальнікі ВПС ЗША F-22 перахапілі два расейскія самалёты Іл-38, паведаміла 9 красавіка ў Twitter камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD), піша gordonua.com.

У структуры адзначылі, што Іл-38 знаходзіліся ў апазнавальнай зоне супрацьпаветранай абароны Аляскі.

«Расейскія самалёты былі перахопленыя над Берынгавым морам, на поўнач ад Алеуцкіх выспаў, і не ўваходзілі ў паветраную прастору ЗША ці Канады», - сказана ў заяве.

Камандуючы NORAD генерал Тэрэнса О'Шонэсі паведаміў, што гэта не першы такі выпадак за апошні месяц.

«За апошні месяц было некалькі сітуацый, калі мы перахаплялі расейскія самалёты на падыходзе да нашых краін», - цытуе яго прэс-служба NORAD.

У каментары Fox News О'Шонэсі сказаў, што расейскія самалёты ляцелі на адлегласці 50 міль (блізу 80 км) ад узбярэжжа Аляскі. «Яны хацелі праверыць, ці зможам мы адрэагаваць», - выказаў меркаванне генерал.

Іл-38 - выведвальны самалёт, які, на думку амерыканскага боку, РФ выкарыстоўвае для высочвання амерыканскіх субмарын лодак.

У NORAD паведамлялі, што з 2007 года, калі Расея аднавіла патруляванне межаў самалётамі далёкай авіяцыі, шэсць - сем разоў на год амерыканскія знішчальнікі вылятаюць для перахопу расейскіх самалётаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках