Актывіст з Гомеля атрымаў узнагароду прэзідэнта ЗША
2- 24.04.2020, 14:49
- 15,379
Вячаслаў Бортнік узнагароджаны за валанцёрскую працу.
Праваабаронца і сябра прэзідыума Рады БНР Вячаслаў Бортнік атрымаў прэзідэнцкую срэбраную ўзнагароду за валанцёрскую працу – President'S Volunteer Service Award (Silver). Гэта грамадзянская ўзнагарода, якую штогод уручае прэзідэнт ЗША за сотні гадзінаў валанцёрскай працы піша flagshtok.info.
«Для мяне валанцёрства заўсёды было ладам жыцця. Шмат рабіў бясплатна і ў Беларусі, і калі пераехаў у ЗША, – расказвае Вячаслаў. – Каб атрымаць срэбра, трэба было мець 250-499 гадзінаў добраахвотнай працы летась. На самай справе ў мяне набралася блізу 800 гадзінаў, гэта значыць на золата. Але атэстацыйная ўстанова маю праваабарончую працу ў Amnesty International USA не залічыла. Залічылі менавіта працу ў беларуска-амерыканскім аб'яднанні (БАЗА – адна з найбольш вядомых арганізацый беларускай дыяспары ў ЗША), а таксама ў некаторых іншых мясцовых арганізацыях. Так атрымаў срэбра».