26 красавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У разгар эпідэміі беларусаў адпраўляюць адразу на чатыры суботнікі

46
У разгар эпідэміі беларусаў адпраўляюць адразу на чатыры суботнікі

Яшчэ адно злачынства ўлады.

Навіны пра каранавірус і важнасць самаізаляцыі гучаць ва ўсіх сусветных СМІ. Лекары заклікаюць нас усіх заставацца дома і лішні раз не падстаўляць ні сябе, ні сваіх блізкіх пад небяспеку. Але асобныя службы ў нашай краіне, мабыць, думаюць, што праца - усяму галава, а таго, хто спраўна працуе, зараза абыходзіць бокам. Інакш як яшчэ можна растлумачыць «загад,», згодна з якім у красавіку будзе праведзена ажно чатыры суботнікі. Адпаведныя лісты ўжо пачалі атрымліваць ўсе выканкамы і рассылаць іх далей на прадпрыемствы, паведамляе onliner.by.

Так, пра тое, што на зямлі трэба наводзіць парадак, абвясцілі «вярхі» яшчэ ў мінулым месяцы, але ж сітуацыя змянілася не ў лепшы бок, і трэба неяк падладжвацца пад рэаліі. Але ж не: па арганізацыях паляцелі ура-патрыятычныя лісты. Вось якая карэспандэнцыя прыбыла са Шчамысліцкага сельвыканкама: «У мэтах актывізацыі работ для навядзення і падтрымання належнага парадку на зямлі з 01.04.2020 да 30.04.2020 неабходна правесці месячнік для навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі. У сувязі з гэтым арганізаваць і правесці 4, 11, 18 і 25 красавіка суботнікі». Само сабой, кіраўнікам прадпрыемстваў трэба даць справаздачу, калі, дзе і ў якой колькасці будуць праводзіцца працы.

- Я люблю чысціню і парадак, але ў звычайны час, я не супраць выйсці на суботнік прыбраць тэрыторыю свайго прадпрыемства і прыцягнуць да гэтага свабодны штат супрацоўнікаў на добраахвотнай аснове. Цяпер складаны час, многія напалоханыя, увесь свет ізаляваны, усе медыкі крычаць у адзін голас: «Заставайцеся дома», і толькі наш дзяржапарат патрабуе, каб усе працавалі, прычым яшчэ і ў свой вольны час, калі трэба згуртавацца і заставацца дома ў коле блізкіх і родных. Людзі і так са страхам ходзяць на працу - тыя, у каго няма магчымасці перайсці на працу дома, дык яшчэ прымушаюць працаваць лішні дзень. Прыбяром мы тэрыторыю, не хвалюйцеся, людзей на дварэ і так менш стала, смеціць ужо няма каму. Спадзе пік пандэміі - правядзём і суботнікі, і нядзельнік, - абураны сітуацыяй адзін з тых, хто атрымаў цуда-ліст

У Шчамысліцкім сельвыканкаме, які, так ужо атрымалася, будзе трымаць адказ за ўсіх, так патлумачылі, што адбываецца:

- Каманды з райвыканкама пераносіць суботнікі пакуль не было. Нам з вертыкалі прыйшло распараджэнне арганізаваць працу на падведамнай тэрыторыі. Праводзіць гэтыя суботнікі можна на працоўных месцах, на дварэ, па адным. Ніхто не заклікае сабраць натоўп, кіраўнік арганізацыі сам можа вызначыць, у якой форме пройдзе суботнік. Цяпер мы проста пытаемся ў іх, што яны плануюць рабіць.

- А калі людзі адмовяцца выходзіць, скажуць, што баяцца захварэць?

- Забароны-карантыну ў краіне няма, але ўсе дарослыя людзі і разумеюць, якая сітуацыя, таму ніякіх рэпрэсіўных захадаў і быць не можа, калі вы пра гэта. Мы разаслалі лісты кіраўнікам, а яны няхай вызначаюцца, як арганізаваць працу бяспечна. Трэба арыентавацца на сітуацыю. Паўтаруся, што ніхто не патрабуе сабраць натоўп. Паралельна з гэтым лістом мы рассылаем рэкамендацыі, якія прыходзяць нам, аб тым, што трэба абмяжоўваць прыём людзей, больш развязваць пытанняў праз тэлефон і гэтак далей.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках