26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апомніцеся, людзі: як у Беларусі выглядае грамадскі транспарт падчас пандэміі

41
Апомніцеся, людзі: як у Беларусі выглядае грамадскі транспарт падчас пандэміі
Фота: «Радыё Свабода»

Беларусам нічога не страшна.

Беларускія ўлады не ўводзілі карантын - людзям даводзіцца хадзіць на працу і вучобу ў звычайным рэжыме. І хоць у сталіцы можна спланаваць паездку на даволі частых і прасторных транспартных сродках, то ў рэгіёнах і інтэрвалы радзейшыя, і амаль няма альтэрнатывы цесным маршруткам, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь не вытрымае, калі эканоміка спыніцца на прыклад суседніх краін. Таму ён «турбуецца», каб «людзі жылі сваім жыццём».

2 красавіка фотакарэспандэнты паназіралі за грамадскім транспартам у гадзіну пік у Менску і ў чатырох абласных цэнтрах. Вось што яны ўбачылі.

Віцебск

Кандуктарка ў тралейбусе сказала, што цяпер ездзіць траціна пасажыраў. А з гэтага тыдня, з ейных слоў, яны скарачаюць колькасць рэйсаў.

Гомель

Нават у гадзіну пік у цэнтры Гомеля людзей на прыпынках стала значна менш. Салоны транспарту напалову пустыя. Пачалі з'яўляцца людзі ў масках, але пакуль гэта адзінкі. Са слоў таксістаў, апошнім часам у іх стала значна менш кліентаў - практычна цэлымі днямі сядзяць без працы. Яны тлумачаць гэта тым, што ў людзей стала менш грошай.

Гародня

Людзей у гадзіну пік у транспарце стала менш. У масках мала людзей, у пальчатках зусім не відаць.

Магілёў

Аўтобусы ў гадзіну пік практычна пустыя. Людзі ідуць пешшу дадому, калі гэта магчыма. Разам з гэтым, цэнтральная пешаходная вуліца практычна пустая.

Менск

У Менску ўсё больш людзей у грамадскім транспарце надзявае маскі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках