26 красавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: што адбываецца ў лякарнях?

23
«Баста!»: што адбываецца ў лякарнях?
ФОТА: TASS

Шпіталізаваныя супрацоўнікі МУС, медыкі, работнікі завода.

Тэлеграм-канал «Баста!» сабраў інфармацыю па Менску, якая паступіла ўчора і сёння, якую ўдалося пацвердзіць з некалькіх крыніц.

Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь. Як мінімум, 3 выпадкі заражэння каранавірусам, шпіталізаваная супрацоўніца аддзялення пульманалогіі

Менскі аўтамабільны завод. Шпіталізаваныя тры работнікі, праведзеная апрацоўка памяшканняў сродкамі дэзінфекцыі, астатнія працягваюць працаваць без масак.

Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Шпіталізаваны, паводле розных звестак, ад 26 да 35 работнікаў МУС. Адзін з іх вярнуўся з камандзіроўкі ў Віцебскую вобласць, дзе быў да распараджэння міністра Караева пра абмежаванне перамяшчэння паміж абласцямі.

Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. Шпіталізаваная медсястра, якая працуе ў аддзяленні пульманалогіі, цяпер яна знаходзіцца ў Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Менска.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсанджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках