26 красавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ скасавала цягнікі Менск - Масква і Берасце - Санкт-Пецярбург

7
БЧ скасавала цягнікі Менск - Масква і Берасце - Санкт-Пецярбург

Пастанова дзейнічае з сённяшняга дня.

Рух цягнікоў №2/1 Менск - Масква і № 52/51 Берасце/Менск - Санкт-Пецярбург касуецца з 5 красавіка. Пра гэта інфармуе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, піша tut.by.

«У сувязі з паведамленнем ААТ «РЧ» на падставе пастановы Расспажыўнагляду з 5 красавіка 2020 года часова касуецца курсаванне наступных цягнікоў: №2/1 Менск - Масква адпраўленнем з Менска з 05.04.2020, з Масквы з 06.04.2020№ 52/51 Берасце/ Менск - Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Берасця з 05.04.2020, з Санкт-Пецярбурга з 06.04.2020», - гаворыцца ў паведамленні

5 красавіка цягнік №52 пройдзе па маршруце Берасце - Віцебск.

Цягніка №30/29 Калінінград-Масква і №80/79 Калінінград-Санкт-Пецярбург, што ідуць транзітам праз Беларусь, таксама касуюцца.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на скасаваныя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых аплат і збораў. Вяртанне грошай будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў. Тэрміны вяртання квіткоў не абмежаваныя.

Вяртанне праязных аплат за электронныя праязныя дакументы ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Аб аднаўленні міжнароднага пасажырскага чыгуначнага злуэння будзе абвешчана дадаткова.

Раней цягнікі былі скасаваныя ў сувязі з пастановай Расеі закрыць межы на ўезд і выезд з прычыны распаўсюду каранавіруса COVID-19. Абмежаванні не тычацца перавозкі грузаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках