26 красавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: У Беларусі ад каранавірусу могуць памерці ад 2000 да 68 000 чалавек

29
Эксперт: У Беларусі ад каранавірусу могуць памерці ад 2000 да 68 000 чалавек
Фота: Reuters

Толькі карантын можа дапамагчы ўнікнуць жорсткага сцэнару.

«Eurasian States in Transition Research Center» (EAST Center) падрыхтаваў справаздачу пра наступствы эпідэміі COVID-19 для Беларусі.

Аўтары справаздачы «Каранавірусная эпідэмія: сцэнары наступстваў для Беларусі» спасылаюцца на прагнозныя паказнікі з даследавання Імперскага каледжа Лондана, навуковыя публікацыі аўтарытэтных выданняў і даследаванні іншых аналітычных цэнтраў, піша сайт тэлеканала «Белсат».

EAST Center звяртае ўвагу на матэматычныя разлікі, з якіх вынікае, што 86% усіх выпадкаў заражэння каранавірусам у Кітаі не былі зарэгістраваныя, а таксама на матэматычную мадэль развіцця эпідэміі ў Беларусі ў даследаванні Імперскага каледжа Лондана. У ім сцвярджаецца, што ў выпадку адсутнасці захадаў барацьбы з каранавірусам у Беларусі можа памерці блізу 68 тыс. чалавек. Такі сцэнар прадугледжвае амаль 350 000 шпіталізаваных (актуальны ўзровень інфікавання ў ЗША).

Пры наяўнасці мяккіх захадаў барацьбы можна чакаць ад 15 000 да 32 000 ахвяраў.

Брытанскія даследнікі сцвярджаюць, што калі беларускія ўлады ўвядуць жорсткія карантынныя захады на этапе смяротнасці 18 чалавек на тыдзень, то да канца эпідэміі памрэ 1860 чалавек.

Стратэгія жорсткіх карантынных захадаў прадугледжвае: сацыяльнае дыстанцыяванне ўсяго насельніцтва, самаізаляцыю людзей з сімптомамі каранавіруснай інфекцыі, добраахвотны хатні двухтыднёвы карантын усіх чальцоў хатніх гаспадарак, у якіх быў выяўлены чалавек з каранавірусам, а таксама закрыццё навучальных установаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках