27 красавiка 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане 120 медыкаў заразіліся каранавірусам

4
У Казахстане 120 медыкаў заразіліся каранавірусам

Некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Галоўная санітарная лекарка Казахстана Айжан Есмагамбетава распавяла, што 120 медыцынскіх работнікаў заразіліся COVID-19 пры лячэнні і кантакце з хворымі на каранавірус, піша Tengrinews.

«На сёння зарэгістраваныя 120 выпадкаў захворвання сярод медыцынскіх работнікаў, з іх 67 выпадкаў сярод медработнікаў, якія непасрэдна надавалі меддапамогу асобам з падазрэннем на каранавірус, ці ўжо захварэлым», - заявіла яна на брыфінгу.

Таксама Есмагамбетава распавяла, што адзін медработнік знаходзіцца ў цяжкім стане, у дзевяці чалавек стан сярэдняй ступені цяжкасці, у астатніх 57 чалавек - лёгкая форма захворвання.

У рэзерве застаецца да 10 тысяч медыцынскіх работнікаў, бо планавая дапамога ў медустановах абмежаваная:

«Пры неабходнасці ўвесь медперсанал гэтых арганізацый можа быць выкарыстаны для надання меддапамогі хворым з каронавіруснай інфекцыяй», - распавяла Есмагамбетава.

Раней урад Казахстана зацвердзіў надбаўкі да заробку медыцынскім работнікам, задзейнічаным у супрацьэпідэміялагічнай працы. У тым выпадку, калі медработнік захварэе на каронавірусную інфекцыю, з Дзяржфонду сацыяльнага страхавання яму заплацяць два мільёны тэнге (4500 даляраў), у выпадку смерці - 10 мільёнаў тэнге (22 500 даляраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках