26 красавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі з каранавірусам больш за 19 тысяч медыкаў

У Гішпаніі з каранавірусам больш за 19 тысяч медыкаў
Фота: Getty Images

Гэта амаль 15% ад агульнай колькасці заражаных з пачатку эпідэміі.

У Гішпаніі колькасць заражэнняў каранавірусам сярод медыцынскіх работнікаў дасягнула 19 400 выпадкаў.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне Ultima Hora.

«На гэты момант мы ведаем пра 19 400 медыкаў, мы прадаўжаем збіраць інфармацыю ў аўтаномных супольнасцях, як аб іх стане, так і пра колькасць тых, хто ачуняў», - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Гішпаніі.

Гэта больш за 14% ад агульнай колькасці заражаных з пачатку эпідэміі.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі, амаль 20% інфікаваных медыкаў ужо паправіліся.

У міністэрстве запэўніваюць, што толькі 10% інфікаваных медыкаў мелі патрэбу ў шпіталізацыі, астатнія лечацца дома.

Пра колькасць памерлых ад каранавірусу медыкаў у Міністэрстве аховы здароўя Гішпаніі не паведамілі.

Нагадаем, у Гішпаніі за апошнія 24 гадзіны зафіксаваныя 637 смерцяў ад каранавірусу. Гэта найменшую колькасць смяротных выпадкаў за адзін дзень з 24 сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках